Пошук

Кардынал Джузэпэ Версальдзі Кардынал Джузэпэ Версальдзі  

Кардыналу Версальдзі – 80

30 ліпеня 2023 года споўнілася 80 гадоў італьянскаму кардыналу Джузэпэ Версальдзі – апошняму, да рэформы Рымскай курыі, прэфекту Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, раней біскупу Алесандрыі і старшыні Прэфектуры па эканамічных справах Святога Пасада.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Такім чынам, іерарх страціў права ўдзельнічаць у наступным канклаве, а група кардыналаў-выбаршчыкаў скарацілася да 120, дасягнуўшы, такім чынам, максімальнага ўзроўню, устаноўленага ў 1970 годзе Паўлам VI.

Аднак варта нагадаць, што на 30 верасня 2023 года Францішак абвясціў новы кансісторый, падчас якога ўзвядзе ў кардынальскую годнасць 21 прадстаўніка духавенства, у тым ліку 18 – ва ўзросце да 80 гадоў, а паколькі 17 верасня 2023 года кардынал Анджэла Камастры дасягне постэлектаральнага ўзросту, то пасля гэтых змен будзе 137 патэнцыйных канклавістаў.

Зараз Калегія кардыналаў налічвае 222 іерархі, 120 з якіх маюць права голасу на наступным канклаве: 9 з іх прызначаны святым Янам Паўлам ІІ, 30 – Бэнэдыктам XVI, 81 – Францішкам.
 

31 ліпеня 2023, 10:02