Партугалія: ідзе літургічная падрыхтоўка да СДМ-2023
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папскі арнат, як стала вядома выданню Correio da Manha, будзе зроблены на адной з фабрык на паўночным усходзе Партугаліі.
Адначасова, як паведамляюць мясцовыя СМІ, пачаўся выраб гостый і камунікантаў для святых Імшаў у рамках Сусветных дзён. Гэта заданне арганізатары мерапрыемства даручылі сёстрам-кларыскам. Літургічны хлеб вырабляецца з збожжа, сабранага ў сельскагаспадарчым рэгіёне Алентэжу, размешчаным у цэнтральнай частцы Партугаліі. На сённяшні дзень фермеры ахвяравалі каля двух тон збожжа на гэтыя мэты.
Сусветныя дні моладзі пройдуць з 1 па 6 жніўня 2023 года. Удзельнікаў мерапрыемства прымуць тры партугальскія дыяцэзіі: Лісабон, Сантарэм і Сетубал. На наступны дзень пасля інаўгурацыі прыбудзе Папа Францішак, які падчас знаходжання ў Партугаліі наведае Лісабон, Фаціму і Кашкайш.