Пасланнік Барталамея I: разам шукаць спосаб ажыццяўлення прымату
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх нагадаў, што такія паняцці, як раса і нацыя былі чужыя Езусу. У пошуках адзінства мы не можам быць закладнікамі ўласнай гісторыі. Цэрквы і грамадства павінны пераадольваць крыўды і эгаізм, з якіх нараджаюцца падзелы і адсутнасць гармоніі.
Пасланнік Барталамея I прызнаў, што для еднасці хрысціянскіх Цэркваў неабходны дыялог любові, які будуецца на праўдзе. Па гэтай прычыне ён падзяляе словы Папы Францішка, які заявіў аб неабходнасці "сумесна шукаць спосаб ажыццяўлення [папскага] прымату, які ў кантэксце сінадальнасці служыў бы камуніі Царквы на сусветным узроўні”.
Архіепіскап Ёў нагадаў меркаванне Бэнэдыкта XVI, што ў дачыненні да папскага прымату нельга патрабаваць ад усходніх супольнасцей нічога большага, чым тое, што практыкавалася сярод хрысціян у першым тысячагоддзі. Праваслаўныя лічаць, што прымат і сінадальнасць з'яўляюцца двума ўзаемазалежнымі элементамі жыцця ў Царкве.
Прадстаўнік Патрыярха Барталамея I спадзяецца, што ў выніку Сінода па сінадальнасці рыма-каталіцкая супольнасць стане Касцёлам сапраўды сінадальным.