Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Румынія: Еўрапейскі парафіяльны калоквіум

Надзея для Еўропы – наколькі важнай можа быць хрысціянская супольнасць у сучасным свеце? – так гучыць тэма 31-га Еўрапейскага парафіяльнага калоквіума, які праходзіць з 29 ліпеня па 3 жніўня 2023 года ў Тымішаары.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Заходняй Румыніі сабраліся каля шасцідзесяці святароў і свецкіх вернікаў з Італіі, Швейцарыі, Францыі, Аўстрыі, Бельгіі, Германіі, Мальты, Іспаніі, Украіны і Румыніі.

У праграме – малітва, даклады, дзяленне душпастырскім досведам у сацыяльнай сферы. “Размовы даюць нам магчымасць больш даведацца пра вопыт іншых, дапамагчы адно аднаму, абмяняцца меркаваннямі і даведацца аб прысутнасці хрысціян ў сённяшняй Еўропе”, - адзначыў ксёндз Анджэла-Нарчыс Поп, святар Лугажскай епархіі і арганізатар мерапрыемства ў Тымішаары.

Калоквіумы праводзяцца кожныя два гады. Тымішаарскі – першы пасля пандэміі COVID-19 і першы ў Румыніі.
 

31 ліпеня 2023, 10:14