Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
San Filippo Neri
Расклад Падкасты
Брат Мэцью (злева) з братам Алоізам падчас аўдыенцыі ў Францішка. 9.3.2023 Брат Мэцью (злева) з братам Алоізам падчас аўдыенцыі ў Францішка. 9.3.2023   (Vatican Media)

Тэзэ: Пантыфіку прадставілі новага прыёра

Для мяне было важна, каб выбары новага настаяцеля Супольнасці Тэзэ адбыліся ў спакоі, без ціску часу і абставін, - так брат Алоіз патлумачыў у інтэрв'ю Vatican News абвешчанае 23 ліпеня 2023 года рашэнне сысці з пасады.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Новым настаяцелем Супольнасці стаў брат Мэцью. Афіцыйная перадача паўнамоцтваў адбудзецца 3 снежня 2023 года, у першую нядзелю Адвэнту.

Брат Мэцью родам з Вялікабрытаніі, з'яўляецца англіканінам. Яму 62 гады. Ён далучыўся да Супольнасці ва ўзросце 20 гадоў. Брат Алоіз запэўніў, што абраў яго сваім наступнікам пасля двух гадоў асабістых разважанняў і кансультацый з усімі братамі. На яго думку, змена была неабходная, бо ён сам кіруе супольнасцю ўжо 18 гадоў, з моманту забойства брата Ражэ. Свет і Касцёл мяняюцца, у супольнасці ёсць браты, якія ўжо не ведалі асабіста яе заснавальніка, - падзяліўся брат Алоіз.

Ён прызнаў, што рашэнне аб прызначэнні брата Мэцью яго пераемнікам было прынята яшчэ ў студзені 2023 года. Тым часам ён змог пазнаёміць яго з галоўнымі хрысціянскімі аўтарытэтамі ў свеце.

“Той факт, што наш новы прыёр з’яўляецца англіканінам, паказвае на экуменізм нашай супольнасці і працяг лініі брата Ражэ, які хацеў жыць прымірэннем, апярэджваць прымірэнне хрысціян. Гэты яго экуменізм будзе далей развівацца і весці нашу супольнасць у будучыню. У сакавіку я змог прывесці брата Мэцью на аўдыенцыю, якую штогод дае мне Папа. Гэта стала магчымасцю пазнаёміць яго з Францішкам. Потым мы наведалі і іншых царкоўных кіраўнікоў: Патрыярха Барталамея, архіепіскапа Джасцін Уэлбі ў палацы Ламбет і генеральнага сакратара Сусветнай рады Цэркваў у Жэневе”, - сказаў брат Алоіз.

Брат Мэцью сёлета правёў шмат часу ў Рыме, дзе рыхтаваў экуменічную падзею, якая пройдзе 30 верасня 2023 года на плошчы святога Пятра і будзе папярэднічаць адкрыццю Сінода Біскупаў.
 

25 ліпеня 2023, 10:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930