Ватыкан: размовы прадстаўнікоў курыі і епіскапату Германіі
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
Ад Рымскай курыі прысутнічалі кардыналы Луіс Ладарыя Ферэр, Курт Кох і П’етра Паралін, а таксама арцыбіскупы Філіпа Янонэ, Роберт Прэвост і Віторыа Віёла, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.
З нямецкага боку ў размовах удзельнічалі біскупы Георг Бетцынг, Стэфан Акерман, Міхаэль Гербер, Бертрам Майер, Франц-Ёзэф Овербэк, адпаведна старшыня епіскапату і старшыні камісій па справах літургіі, пакліканняў і касцёльных паслуг, Паўсюднага Касцёла і веры. Прысутнічалі таксама генеральны сакратар Беатэ Гілес і прэс-сакратар Маціяс Коп.
Нагадаем, што ў 2022 годзе была дасягнута дамоўленасць аб далейшым абмеркаванні тэалагічных і дысцыплінарных пытанняў, якія ўзніклі, у прыватнасці, у сувязі з Сінадальным шляхам. Сустрэча прайшла ў пазітыўнай і канструктыўнай атмасферы.