Біскуп Амерыка Агіяр Біскуп Амерыка Агіяр  (Ricardo Perna)

Біскуп Агіяр: моладзь СДМ зменіць свет у лепшы бок

Дапаможны біскуп Лісабона, кардынал-намінант Амерыка Агіяр, спадзяецца, што маладыя людзі, якія вернуцца з Сусветных дзён моладзі, зменяць свет, робячы яго лепшым.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Старшыня аргкамітэта СДМ выказаў перакананне, што моладзь зробіць так, як просіць Папа: не будзе баяцца і будзе мужна змяняць грамадства. Ён упэўнены, што пілігрымы, якія вяртаюцца да сваіх дамоў, зробяць Касцёл “больш інклюзіўным” для іншых людзей.

Па словах партугальскага іерарха, удзельнікі Сусветных дзён моладзі, у якіх прынялі ўдзел больш за 1,5 мільёна чалавек, блізка да сэрца ўспрынялі словы Францішка аб тым, што Касцёл адкрыты для ўсіх. Ён нагадаў, што падчас візіту Папы ў Партугалію, які завяршыўся ў нядзелю, ён сказаў, між іншым, пра Касцёл, які павінен быць “без дзвярэй”.

У сваім першым каментары пасля заканчэння Сусветных дзён моладзі біскуп Агіяр падзякаваў усім супрацоўнікам партугальскіх службаў, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы і правядзенні Сусветных дзён моладзі, што праходзілі ў Лісабонскай агламерацыі з 1 па 6 жніўня 2023 года. Ім папярэднічалі так званыя Дні ў дыяцэзіях, якія адбыліся ў 17-ці дыяцэзіях Партугаліі.
 

07 жніўня 2023, 10:03