Пошук

Францішак падчас сустрэчы з падапечнымі Scholas Occurrentes Францішак падчас сустрэчы з падапечнымі Scholas Occurrentes  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа завершыць стварэнне трохкіламетровага муралу ў Партугаліі

Падчас візіту ў партугальскую штаб-кватэру адукацыйнай сеткі Scholas Occurrentes у прыбярэжным горадзе Кашкайш, Францішак паўдзельнічае ў стварэнні графіці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа павінен нанесці апошні пласт фарбы на мурал даўжынёй у тры кіламетры. У працы пад назвай Жыццё паміж светамі ўдзельнічала больш за 2 тысячы чалавек рознага сацыяльнага, рэлігійнага і нацыянальнага паходжання.

Папскі фонд Scholas Occurrentes займаецца адукацыйнымі праектамі для абяздоленых дзяцей і моладзі ў 190 краінах свету. Ён вядзе сваю гісторыю ад ідэі Францішка. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса, ён ініцыяваў адукацыйныя праграмы ў аргенцінскай сталіцы, з якіх і развілася сетка. Па дадзеных Святога Пасада, сёння яна аб'ядноўвае больш за 400 тысяч дзяржаўных і прыватных устаноў адукацыі і ахоплівае каля мільёна дзяцей.

Папа будзе знаходзіцца ў Лісабоне з серады па нядзелю (1-6 жніўня 2023 года) на Сусветных днях моладзі. Акрамя сустрэч з моладзевымі групамі і прадстаўнікамі палітыкі і грамадства, запланаваны набажэнствы пад адкрытым небам і паездка ў Фаціму. Чакаецца, што ў галоўным каталіцкім мерапрыемстве ў Лісабоне прымуць удзел каля мільёна ўдзельнікаў.
 

01 жніўня 2023, 10:57