Пошук

Пасол Манголіі пры Святым Пасадзе Даваасурэн Джэрэлмаа Пасол Манголіі пры Святым Пасадзе Даваасурэн Джэрэлмаа 

Пасол Манголіі: мая краіна радуецца візіту Францішка

Візіт Папы прадставіць Манголію на сусветнай арэне і стане заахвочваннем да міжрэлігійнага дыялогу, - пераканана пасол Манголіі пры Святым Пасадзе Даваасурэн Джэрэлмаа.

Ян Глінскі

Прадстаўніца Манголіі ўручыла даверчыя граматы Папу Францішку ў снежні 2022 года. Адбылося гэта праз трыццаць гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Манголіяй. Юбілей быў адзначаны ў Ватыкане дэлегацыяй мангольскіх будыстаў, якія наведалі Ватыкан з беспрэцэдэнтным афіцыйным візітам і былі прынятыя Пантыфікам.

Даваасурэн Джэрэлмаа ўказала на радасць сваёй краіны: “Візіт Папы з’яўляецца выключнай нагодай для праліцця святла на розныя аспекты грамадска-палітычнага ландшафту Манголіі. Мы хочам, каб міжнародны пражэктар засяродзіўся на нашай багатай культурнай разнастайнасці і рэлігійнай свабодзе нашага народа, гарантаванай канстытуцыяй Манголіі”.

Як нагадала пасол у інтэрв’ю для Vatican News, многія католікі з суседніх краін таксама прымуць удзел у гэтай гістарычнай падзеі, каб потым заахвочваць да культуранага абмену і міжрэлігійнага дыялогу.

“Гістарычны візіт Папы Францішка супадае з фактам, што ўрад Манголіі абвясціў 2023-2025 гады часам наведвання Манголіі. Мэта гэтай ініцыятывы – паказаць свету багатую гісторыю, культуру і прыгажосць прыроды Манголіі, а таксама запрасіць турыстаў і падарожнікаў да адкрыцця цудаў нашай краіны”, – адзначыла дыпламат, якая пераканана, што візіт Папы, між іншым, можа ўзмоцніць пазіцыю Манголіі на міжнароднай арэне.
 

31 жніўня 2023, 22:15