Пошук

Айцец Поль Санаго, выкрадзены ў дыяцэзіі Міна ў Нігерыі Айцец Поль Санаго, выкрадзены ў дыяцэзіі Міна ў Нігерыі 

У Нігерыі выкралі каталіцкіх душпастыраў

У Нігерыі ізноў выкралі чарговых місіянераў. На гэты раз абодва з іх замежнага паходжання. Айцец Поль Санаго з Таварыства Місіянераў Афрыкі паходзіць з Буркіна Фасо, а семінарыст Мельхіёр Дамінік Махініні – з заходняй Танзаніі.

Ян Глінскі

3 жніўня 2023 года ўзброеныя тэрарысты ўварваліся ў парафію Святога Лукі ў Гіедне ў дыяцэзіі Міна ў штаце Нігер, што ў заходняй Нігерыі. Нападнікі зрабілі некалькі стрэлаў у паветра, пасля чаго з’ехалі, забраўшы з сабой місіянера і семінарыста.

Прэс-сакратар паліцыі пацвердзіў факт тэрарыстычнага акту і параіў мясцовым семінарыстам часова пераехаць у іншае месца, пакуль вядуцца пошукі.

На пачатку не былі вядомыя ні падрабязнасці выкрадання, ні поўнае імя 27-гадовага семінарыста. Будучы святар Махініні “перад вывучэннем тэалогіі праходзіў місіянерскую стажыроўку ў Нігерыі”. Гэта пацвердзіў біскуп Джозэф Млола з танзанскага регіёна Кігома, адкуль родам семінарыст.

Для вызвалення зняволеных робіць усё магчымае амбасадар Танзаніі ў Нігерыі Бэнсан Бана. Намаганні дыпламата падтрымлівае мясцовы Каталіцкі Касцёл.

11 жніўня 2023, 09:57