Пошук

Яўрэйскамоўныя католікі з Вікарыяту святога Якуба на СДМ-2023 у Лісабоне Яўрэйскамоўныя католікі з Вікарыяту святога Якуба на СДМ-2023 у Лісабоне 

Яўрэйскамоўныя католікі пра СДМ: мы зведалі адзінства

Завяршыліся Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне, і цяпер разносяцца водгукі пра найбуйнейшы моладзевы форум з удзелам Святога Айца. Сваімі ўражаннямі падзяліліся прадстаўнікі Вікарыяту святога Якуба.

Ян Глінскі

Вікарыят аб’ядноўвае вернікаў яўрэйскага паходжання і тых, хто ідэнтыфікуе сябе з ізраільскім грамадствам. “Кожны раз, калі слухаеш Папу, заўсёды прамаўляе свежасць жывога Евангелля”, - падзяліўся 29-гадовы жыхар Іерусаліма, які разам з групай яўрэйскамоўных католікаў удзельнічаў у СДМ.

“Наша група была сапраўднай мазаікай розных тоеснасцяў, якія будавалі ў Лісабоне сапраўдны габелен братэрства. Сярод нас былі ізраільцяне і філіпінцы, народжаныя ў Ізраілі, ізраільскія арабы, а таксама бразільскія і польскія святары. Гэта адлюстроўвае разнастайнасць нашага вікарыяту”, - адзначыў ксёндз Пётр Жэлязка, вікарый лацінскага патрыярхату Іерусаліма для яўрэйскамоўных католікаў.

Як патлумачыў душпастыр, прадстаўнікоў вікарыяту аб’ядноўвае вера, а таксама мова і культура Ізраіля. “Кожны ідэнтыфікуе сябе як член сучаснага ізраільскага грамадства, і гэтае адзінства было відавочным у Лісабоне. Як і ў нашай штодзённай душпастырскай працы, мы адчувалі сябе аб’яднанымі, незалежна ад свайго паходжання”, - дадаў польскі святар.

Яўрэйскамоўная каталіцкая моладзь падкрэсліла, што Сусветныя дні моладзі сталі для іх часам умацавання ў веры і ў той жа час досведам адзінства і братэрства. Моладзь прызналася, што была здзіўлена тым, як шмат маладых людзей верыць у Езуса і з радасцю, а таксама энтузіязмам хоча дзяліцца сваёй верай.

11 жніўня 2023, 09:45