Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кардынал Жан-Клод Олерыш Кардынал Жан-Клод Олерыш   (Archeveche de Luxembourg / SCP)

Генеральны рэлятар: Сінод нельга перагружаць спадзяваннямі

Перад ХIV Звычайнай Генеральнай Асамблеяй Сінода Біскупаў, якая распачнецца ў Рыме ў кастрычніку, кардынал Жан-Клод Олерыш перасцярог ад занадта вялікіх чаканняў ад першай сінадальнай сесіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як генеральны рэлятар, арцыбіскуп Люксембургскі нясе суадказнасць за падрыхтоўку і рэалізацыю працэсаў і рашэнняў Сінода.

Іерарх звярнуў увагу на пытанні пасвячэння жанчын і душпастырства гомасексуалаў. “Гэтыя тэмы сапраўды з’яўляюцца ключавымі ў працэсе рэформ у рамках сінадальнага шляху ў Германіі, аднак у іншых краінах яны менш пажаданыя”, - сказаў ён.

Олерыш папярэдзіў: “Касцёл павінен будзе знайсці адказы на гэтыя пытанні. Але не ўсё падчас гэтага пасяджэння Сінода. Сінод нельга перагружаць спадзяваннямі. Інакш нас чакае расчараванне”. Ён выказаў надзею на тое, што кастрычніцкая сесія падрыхтуе дарожную карту таго, якія пытанні павінны быць вырашаны ў другой частцы сінадальнай сесіі ў 2024 годзе.

У той жа час кардынал заклікаў усіх удзельнікаў Сінода быць адкрытымі і асабіста гатовымі да пакаяння. “Калі я прыходжу з гатовым пунктам гледжання: я ўжо ўсё ведаю, – тады я не слухаю, тады я не магу духоўна распазнаць”, - адзначыў ён.

Люксембургскі іерарх лічыць, што з супрацоўніцтва можа паўстаць гармонія, важнейшая за большасць у канчатковым працэсе прыняцця рашэнняў у Касцёле. “Не ўсе павінны прымаць у гэтым удзел, нязгодныя галасы ўзнікалі нават на Другім Ватыканскім Саборы. Але гэта павінна быць тое, што падтрымлівае пераважная большасць”, - падкрэсліў ён.

Кардынал Олерыш прызнаў, што Касцёл у Германіі перажывае сур'ёзную рэструктурызацыю. Колькасць католікаў у краіне змяншаецца, але застаецца “вялізны бюракратычны апарат”. У гэтай сітуацыі “Касцёл у Германіі будзе мець вялікае заданне скараціць адміністрацыю, чаго пакуль не ўдалося зрабіць у ніводнай дзяржаве”.

Ён заклікаў да новых спосабаў абвяшчэння Евангелля ў імя супрацьстаяння страце веры. “Гэта таксама адпавядае інтэнцыям сінадальнага шляху (у Германіі), але гэтага недастаткова, каб акрэсліць усю місійную прысутнасць Касцёла”, - адзначыў генеральны рэлятар Сінода, які пройдзе 4-29 кастрычніка ў Рыме.
 

21 верасня 2023, 10:29
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031