Кардынал Дзупі да біскупаў Украіны: мір стане гарантам бяспекі
Ян Глінскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Італіі адначасова з’яўляецца папскім пасланнікам у справе спрыяння міру ва Украіне.
Іерарх у чарговы раз выказаў боль з прычыны пакут украінскага народа і бессэнсоўнасці войнаў, якія “заўсёды з'яўляюцца братазабойчым паражэннем”. Як адзначыў іерарх, гісторыю ўкраінскіх грэка-католікаў узбагацілі сведчанні шматлікіх святароў-мучанікаў.
Дзупі заклікаў рабіць усё дзеля справядлівага міру, які стане гарантам бяспекі, а таксама нагадаў словы спачылага кардынала Любаміра Гузара, кіраўніка Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы: “Сапраўдная канчатковая перамога будзе магчымая, калі мы ўсе будзем паводзіць сябе, як людзі, у поўным сэнсе гэтага слова. Усе іншыя перамогі толькі частковыя або ўяўныя, яны ніколі не прывядуць да сапраўднага міру”.
Старшыня італьянскага епіскапату запэўніў удзельнікаў сінода, што ў кастрычніку Касцёл у Італіі, згодна з жаданнем Папы Францішка, будзе маліцца за мір ва Украіне і ва ўсім свеце.