Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, K626, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Місіянер у Манголіі: першы выклік – фармацыя мясцовых душпастыраў

Выклікам для мангольскай каталіцкай супольнасці з’яўляецца фармацыя мясцовых душпастырскіх работнікаў, - распавёў айцец Эрнэста Віскардзі, 72-гадовы італьянскі місіянер.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Законнік з кангрэгацыі Місіянераў Маці Божай Суцяшэння прыбыў у “дзіцятка Касцёл” у Манголіі ў 2003 годзе і служыць там дзевятнаццаць гадоў. У інтэрв’ю Vatican News ён заўважыў, што на цяперашні дзень у гэтай азіяцкай краіне працуюць 77 місіянераў.

У сучасную эпоху першыя тры каталіцкія святары прыбылі ў Манголію ў 1992 годзе. У гэты перыяд краіна перажывала пераход да дэмакратыі ад камуністычнай дыктатуры, якая пакінула пасля сябе шмат сацыяльных праблем і высокі ўзровень беднасці. Місіянеры распачалі сваю дзейнасць менавіта з клопату пра людзей у патрэбе: былі адкрыты каталіцкія школы, дзіцячыя садкі, цэнтры для моладзі, дабрачынныя структуры.

Па словах айца Віскардзі, Апостальскі прэфект Улан-Батара, кардынал Джорджыа Марэнга, цяпер заахвочвае ставіць у галаву вугла душпастырскую дзейнасць і абвяшчэнне Евангелля, каб усе бачылі, што хрысціянская супольнасць злучана з Панам, а кіруе ёй Святы Дух. “Я думаю, што гэта будзе прыярытэтам на бліжэйшыя гады”, - сказаў італьянскі місіянер.

“Мы шмат працавалі ў сацыяльнай сферы і з’яўляемся добрымі арганізатарамі, як усе місіянеры, але я думаю, што Азія па сваёй прыродзе патрабуе прысутнасці “эскпертаў па Богу”, больш чым вялікіх арганізатараў. Пра гэта кажа таксама папа Францішак”, - дадаў ён.

Нягледзячы на тое, што мангольская каталіцкая супольнасць налічвае ўсяго каля 1500 чалавек, у ёй ужо служаць два мясцовыя святары. Ёсць таксама мясцовыя вернікі, якія актыўна задзейнічаны ў катэхізацыі. “Калі мы хочам збудаваць Касцёл, які будзе разумець Манголію, ён павінен складаецца з манголаў. Такім чынам павінна быць менш місіянераў і больш манголаў”, - перакананы айцец Віскардзі.
 

02 верасня 2023, 10:04
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031