Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі XVI Генеральнай Асамблеі Сінода падчас рэкалекцый Удзельнікі XVI Генеральнай Асамблеі Сінода падчас рэкалекцый 

Французскі біскуп пра Сінод: слухаць тое, што кажа Хрыстус

Сінод, несумненна, важны, але самае важнае – гэта смерць і ўваскрасенне Хрыста, тое, ці абвяшчаем мы Яго свету, - падкрэсліў дэлегат французскага епіскапату на Сінодзе па сінадальнасці, які распачынаецца ў сераду, 4 кастрычніка 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Біскуп Мацье Ружэ – пастыр Нантэр у парыжскім рэгіёне. Ён адзін з чатырох біскупаў, якія прадстаўляюць Канферэнцыю Біскупаў Францыі на Асамблеі.

У размове з Vatican News ён падкрэсліў, што, уступаючы ў сінадальныя абмеркаванні, жадае перш за ўсё паслухаць, што кажа Хрыстус. “Прашу Яго весці нас, накіроўваць нас у нашым імкненні да таго, каб таямніца яго смерці і ўваскрасення як мага паўней загучала ў свеце”, - прызнаўся біскуп Ружэ.

“Вы пытаецеся мяне аб фундаментальнай важнасці гэтых трох-чатырох тыдняў сінадальных абмеркаванняў. Праўда, гэта важная падзея. Але асноватворнымі ў жыцці Касцёла з'яўляюцца смерць і ўваскрасенне Хрыста, а таксама дасягненні вялікіх экуменічных сабораў, якія структуравалі гісторыю абвяшчэння веры, і, несумненна, сведчанне святых”, - адзначыў іерарх.

На яго думку, Сінод, які пачынаецца, безумоўна, важная падзея. “Ён закліканы прымусіць нас прыслухацца да таго, што Дух Святы кажа свайму Касцёлу ў гэтыя часы, каб ён сапраўды быў місійным Касцёлам – абвяшчаў усім Добрую Навіну збаўлення, Хрыста, Які вызваляе нас ад граху і смерці праз сваю смерць і ўваскрасенне. І гэта даецца нам праз прыняцце Слова Божага, сакрамэнтаў і ўсяго, што ажыўляе міласэрнасць, якую Ён даверыў свайму Касцёлу”, - сказаў дэлегат французскага епіскапату.
 

03 кастрычніка 2023, 10:57
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031