Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Колькасць католікаў расце, а святароў – скарачаецца

Агенцтва Fides прыводзіць статыстычныя даныя, падрыхтаваная з нагоды Сусветнага дня місій, які будзе адзначацца ў Касцёле ў бліжэйшую нядзелю, 22 кастрычніка 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Колькасць католікаў у свеце расце (іх стала менш толькі ў Еўропе – на 244 тысячы), а святароў, законнікаў і законніц, а таксама свецкіх місіянераў і катэхетаў у абсалютным выражэнні змяншаецца. Пастаянных дыяканаў, наадварот, становіцца больш. Афрыка і Азія працягваюць лідзіраваць па колькасці святарскіх і манаскіх пакліканняў, у той час як Еўропа і ў некаторых выпадках Амерыка фіксуюць зніжэнне на розных узроўнях.

У інфармацыі, сабранай да 31 снежня 2021 года ёсць некаторыя змены ў параўнанні з папярэднім перыядам.

Доля каталіцкіх вернікаў у насельніцтве свету нязначна знізілася – на 0,06 працэнта. На кантынентальным узроўні гэты паказчык крыху вырас у Афрыцы і Амерыцы. Тут варта адзначыць, што Амерыка прадстаўлена тут як адзін кантынент.

Паводле прадстаўленай статыстыкі, на аднаго святара ў свеце прыпадае 3 373 католікі, што на 59 чалавек больш, чым у даных за папярэдні перыяд.

Феномен росту колькасці пастаянных дыяканаў – з'ява характэрная для ўсіх кантынентаў. Іх у 2021 годзе было 49 774, гэта на 541 больш, чым у папярэдні перыяд.
 

21 кастрычніка 2023, 11:08