Пошук

Кардынал Патрык Д'Расарыё Кардынал Патрык Д'Расарыё  (AFP or licensors)

Кардыналу Патрыку Д'Расарыё споўнілася 80 гадоў

1 кастрычніка 2023 года споўнілася 80 гадоў арцыбіскупу-эмерыту Дакі ў Бангладэш, кардыналу Патрыку Д'Расарыё. Ён страціў права голасу на магчымым канклаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У маі 1990 года ён стаў першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Раджшахі, якую арганізаваў з нуля. Адтуль Ян Павел ІІ перавёў яго ў лютым 1995 года ў Чытагонгскую архідыяцэзію. У лістападзе 2010 года Бэнэдыкт XVI прызначыў яго каад’ютарам сталічнай архідыяцэзіі Дака, арцыбіскупам якой стаў у кастрычніку 2011 года.

У якасці старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Бангладэш удзельнічаў у кастрычніку 2014 года ў Сінодзе па пытаннях сям’і. Францішак прызначыў яго кардыналам 19 лістапада 2016 года. Іерарх прымаў Папу падчас яго апостальскага падарожжа ў Бангладэш з 30 лістапада па 2 снежня 2017 года. 30 верасня 2020 года Святы Айцец прыняў яго адстаўку з пасады арцыбіскупа-мітрапаліта Дакі.

Да канца 2023 года 80 гадоў споўніцца чатыром іншым іерархам: 18 лістапада – кардыналу Леанарда Сандры, прэфекту-эмерыту Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў; 5 снежня – кардынал Эндру Ём Су Чжуну, арцыбіскупу-эмерыту Сеула; 27 снежня – кардыналу Жану Зербо, арцыбіскупу Бамака ў Малі; 28 снежня – кардыналу Хуану Луісу Торну Сіпрыяні, арцыбіскупу-эмерыту Лімы ў Перу.

Яшчэ 13 пурпуратаў дасягнуць 80-гадовага ўзросту ў 2024 годзе.
 

02 кастрычніка 2023, 10:15