Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Святы Хасэмарыя Эскрыва Святы Хасэмарыя Эскрыва 

Усе творы святога Хасэмарыі Эскрывы даступны анлайн

У 95-годдзе заснавання Opus Dei у інтэрнэце былі апублікаваны ўсе творы святога Хасэмарыі Эскрывы. Мэта ініцыятывы – дапамагчы вярнуцца да першапачатковага харызмату прэлатуры, аб чым яе членаў прасіў Папа.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Творы духоўнай літаратуры, якія ўжо сталі класічнымі, можна бясплатна спампаваць на сайце www.escriva.org. На дадзены момант пераважная большасць тэкстаў іспанскага святога даступная на 24 мовах.

Публікацыя твораў у агульным доступе адбылася ў кантэксце набліжэння да 100-годдзя з дня заснавання Opus Dei, якое адбылося 2 кастрычніка 1968 года. Іншая нагода – перагляд статутаў прэлатуры, які адбываецца па просьбе Святога Айца з мэтай вяртання да яе першапачаткова харызмату, як прылады на службе дасягненню святасці свецкімі вернікамі праз выкананне штодзённых абавязкаў. Больш шырокае знаёмства з думкамі і ідэямі заснавальніка павінна дапамагчы членам Opus Dei на гэтым шляху.

Спадчына Хасэмарыі Эскрывы мае вялікае значэнне для сусветнай літаратуры. Яго твор Шлях, які складаецца з 999 думак святога пра духоўнае жыццё, быў перакладзены на 142 мовы – гэта чацвёртая па колькасці перакладаў кніга на іспанскай мове пасля Хітрага гідальга Дона Кіхота Ламанчскага Мігеля Сервантэса і двух твораў нобелеўскага лаўрэата Габрэля Гарсіі Маркеса: Сто гадоў адзіноты і Каханне падчас халеры.
 

03 кастрычніка 2023, 12:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930