Іспанія: Касцёл падтрымаў ініцыятыву легалізацыі мігрантаў
Ян Глінскі
Паводле даных дабрачыннага таварыства Caritas у Іспаніі, колькасць такіх асоб можа складаць каля 500 тысяч.
“Касцёл падтрымлівае заканадаўчую ініцыятыву грамадзян, над якой цяпер працуе парламент, каб можна было абмяркоўваць магчымую легалізацыю мігрантаў у адпаведнасці з шасцю ўрэгуляваннямі, праведзенымі рознымі ўрадамі краіны ў перыяд з 1985 па 2005 год”, - падкрэсліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Іспаніі кардынал Хуан Хасэ Амэла падчас адкрыцця яе пленарнага пасяджэння ў Мадрыдзе.
На тэму ўрэгулявання сітуацыі мігрантаў выказаўся таксама апостальскі нунцый у Іспаніі, арцыбіскуп Бернардзіта Ауса: “Масавы прыток мігрантаў па-ранейшаму з’яўляецца адной з прычын непакою іспанскага грамадства. Касцёл не застаецца абыякавым да гэтай праблемы”. Па словах дыпламата, праз пасрэдніцтва Caritas Касцёл аптымізуе працэс прыёму мігрантаў, займаецца пытаннямі інтэграцыі, бяспекі і легалізацыі.
Віцэ-прэм’ер Іспаніі Яланда Дзіас на мінулым тыдні нагадала, што прэм’ер Пэдра Санчэс выступіў за ўвядзенне надзвычайнага ўрэгулявання статусу мігрантаў, як гэта ўжо рабілася раней.
Дзякуючы іспанскаму Caritas у 2022 годзе дапамогу атрымалі 500 тысяч мігрантаў, якія нелегальна знаходзіліся ў гэтай краіне. У параўнанні з 2019 годам, гэта на 43% больш.