Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Святая Зямля: ізраільскія і палестынскія дзеці маліліся за мір

Каля 400 вучняў францішканскай школы Іерусаліма маліліся аб міры, - распавёў вікарый Кустодыі Святой Зямлі, айцец Ібрагім Фалтас.

Марыя Валодзіна - Vatican News

4 лістапада 2023 года ў францішканскай школе ў Іерусаліме прайшла ранішняя малітва за мір. У ёй прынялі ўдзел як хрысціяне, так і мусульмане. Вучні ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў разам малявалі, пісалі і маліліся аб заканчэнні вайны, якая руйнуе іх край.

Маладое пакаленне Святой Зямлі просіць: Спыніце агонь! “Усе прасілі Пана выратаваць нас ад гэтай вайны", - сказаў у інтэрв'ю Vatican News айцец Фалтас.

Ранішняя малітва прайшла ў асаблівым месцы: ля іерусалімскіх муроў, упрыгожаных дзіцячымі малюнкамі за мір. На адным з іх быў адлюстраваны Езус у атачэнні дзяцей. “Я папрасіў мастака намаляваць Езуса, а таксама сумнага хлопчыка побач з Ім," - адзначыў вікарый Кустодыі Святой Зямлі. "Ён сімвалізуе ўсіх дзяцей Святой Зямлі, усіх дзяцей Газы, Джэніна, Наблуса, Тэль-Авіва, Яфы, таму што ўсе дзеці Святой Зямлі, палестынцы і ізраільцяне, пакутуюць ад гэтай вайны" і, як і ўсе дзеці ў свеце, “хочуць жыць у міры, тут, у Святой Зямлі”, - сказаў францішканін.

Айцец Ібрагім Фалтас, вікарый Кустодыі Святой Зямлі
Айцец Ібрагім Фалтас, вікарый Кустодыі Святой Зямлі
05 лістапада 2023, 10:24