Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Цімаці Броліа Арцыбіскуп Цімаці Броліа  (Credits: Senior Airman Kristin High)

Старшыня епіскапату ЗША вызначыў прыярытэты сваёй дзейнасці

Найважнейшым выклікам нашага часу з’яўляецца будаванне адзінства Касцёла і душпастырская дзейнасць, якая прыцягне да Евангелля Езуса Хрыста перш за ўсё моладзь. На гэта ўказаў арцыбіскуп Цімаці Броліа.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх пачынае свой другі тэрмін на пасадзе старшыні епіскапату ЗША. Пасля свайго ўдзелу ў рымскім этапе Сінода па сінадальнасці ён таксама звярнуў увагу на місійнасць як на аснову ўсіх душпастырскіх стратэгій.

Арцыбіскуп Броліа падкрэсліў, што ад пачатку свайго тэрміну на пасадзе старшыні Канферэнцыі біскупаў ЗША ён паставіў перад сабой мэту будаваць адзінства і спрыяць яму ў Касцёле. “У нас могуць быць рознагалоссі, але мы павінны размаўляць адзін з адным. Не можа быць так, як гэта часта бывае ў амерыканскім грамадстве, пры нязгодзе з кімсьці мы звяртаемся да сілы і гвалту”, - падкрэсліў іерарх. На яго думку, пакуль амерыканцы самі гэтаму не навучацца, яны не маюць права даваць урокі жыцця іншым.

Арцыбіскуп перакананы ў тым, што Касцёл павінен быць прыхільнікам грамадзянскага дыскурсу, заснаванага на ўзаемнай павазе і павазе да годнасці праціўніка. “Перш чым спрабаваць усталяваць мір у іншых месцах, мы павінны змяніць гэта ў сваім уласным доме”, - адзначыў арцыбіскуп, указваючы пры гэтым на вялікую шчодрасць амерыканскага грамадства ў падтрымцы ахвяр войнаў і іншых бедстваў у свеце, што важна для будавання міру.

Галоўным выклікам Касцёла ў ЗША, паводле пераабранага старшыні епіскапату, на сённяшні дзень з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля. “Моладзь даволі лёгка сабраць на касцёльным мерапрыемстве, але застаецца пытанне, як зрабіць так, каб яна расла ў веры і працягвала яе вызнаваць. Для гэтага нам патрэбна ін’екцыя Божай мудрасці”, - перакананы арцыбіскуп Броліа.
 

21 лістапада 2023, 10:41
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031