Епіскапат ЗША пра нюансы благаслаўлення пар аднаго полу
У адказ на дэкларацыю Fiducia supplicans, апублікаваную 18 снежня 2023 года Дыкастэрыяй веравучэння, епіскапат ЗША абнародаваў заяву, у якой падкрэсліваецца розніца паміж сакрамэнтальным і душпастырскім благаслаўленнем.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Апублікаваная сёння дэкларацыя ватыканскай Дыкастэрыі веравучэння ўдакладніла адрозненне паміж літургічным (сакрамэнтальным) і душпастырскім благаслаўленнем, якое можа быць удзелена тым, хто прагне Божай ласкі ў сваім жыцці”.
Біскупы звярнулі ўвагу на тое, што “вучэнне Касцёла аб сужэнстве не змянілася, і дэкларацыя пацвярджае гэта, адначасова імкнучыся суправаджаць людзей праз душпастырскае благаслаўленне, таму што кожны з нас мае патрэбу ў аздараўляючай любові і міласэрнасці Бога ў сваім жыцці”.
Дэкларацыю Fiducia supplicans зацвердзіў Папа. Дакумент дае магчымасць благаслаўляць пары аднаго полу, без правядзення абраду або імітацыі шлюбу.
19 снежня 2023, 11:13