Канферэнцыя Біскупаў Танзаніі падчас сустрэчы з Папам. Ілюстрацыйнае фота Канферэнцыя Біскупаў Танзаніі падчас сустрэчы з Папам. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Кніга кардынала Філоні пра прыроду, ролю і задачы епіскапатаў

У Рыме адбылася прэзентацыя новай кнігі кардынала Фернандa Філоні, былога прэфекта Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, а цяпер Вялікага магістра Ордэна Гроба Хрыстовага ў Іерусаліме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Выданне атрымала назву Біскупскія канферэнцыя – сучасны інстытут касцёльнай камуніі. Яно прысвечана актуальнай тэме сінадальных дэбатаў.

Кардынал Філоні прызнаўся, што калі ён быў маладым святаром, адразу пасля Другога Ватыканскага Сабору біскупскія канферэнцыі сталі адыгрываць усё больш важную ролю, таму ён прысвяціў многія гады на даследаванне іх прыроды, ролі і задач.

Тое, што сёння здаецца нормай, першапачаткова было адказам на патрэбы мясцовых біскупаў у вырашэнні душпастырскіх і нацыянальных выклікаў. З гадамі епіскапаты набылі большае значэнне ў кантактах з грамадствам краін і ўстановамі.

Іерарх падкрэсліў у сваёй кнізе, што пасля Сабору Касцёл ідзе па шляху, які складаецца з дзвюх рэальнасцей: Сінода Біскупаў, які падтрымлівае служэнне Пятра, і другога шляху, які ўяўляюць сабой канферэнцыі біскупаў – яны падтрымліваюць служэнне біскупа ў яго дыяцэзіі. Іншымі словамі, у Касцёле была вызначана форма калегіяльнасці, якая носіць не юрыдычны характар, але характар удзелу ў жыцці Касцёла.

Кардынал Філоні падкрэсліў, што біскупскія канферэнцыі ўтвараюць шчыльную сетку, якая адлюстроўвае жыццяздольнасць Касцёла і адказвае на місію, якая па-ранейшаму заключаецца ў абвяшчэнні Евангелля ўсім народам.
 

28 снежня 2023, 08:14