Лагатып Канферэнцыі Біскупаў Партугаліі Лагатып Канферэнцыі Біскупаў Партугаліі  

Партугальскія біскупы падтрымалі дэкларацыю Fiducia supplicans

Канферэнцыя Біскупаў Партугаліі падтрымала дэкларацыю Fiducia supplicans аб душпастырскай важнасці благаслаўлення, апублікаваную Дыкастэрыяй веравучэння 18 снежня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерархі ўдакладнілі, што Дакумент, які дапускае магчымасць душпастырскага благаслаўлення так званых нерэгулярных пар, будзе рэалізаваны ў партугальскіх дыяцэзіях, і дадалі, што "цалкам салідарныя" з Папам Францішкам. Змест тэксту, на іх думку, не змяняе вучэнне Каталіцкага Касцёла аб сужэнстве, якім можа быць выключна саюз паміж мужчынам і жанчынай.

Разважлівасць і ўвага да касцёльнага кантэксту і мясцовай культуры могуць дапускаць розныя спосабы прымянення, але не поўную або канчатковую адмову ад гэтага шляху, які прапануецца святарам, - нагадалі яны адно з указанняў, заключаных у дакуменце, падпісаным кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі веравучэння, і ксяндзом Арманда Матэа, сакратаром дактрынальнай секцыі гэтага ведамства.
 

12 студзеня 2024, 11:17