Пошук

Папа Францішак Папа Францішак  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа адмяніў аўдыенцыі з-за прастуды

У якасці меры перасцярогі адмененыя папскія мерапрыемствы, запланаваныя на 24 лютага 2024 года, паведаміла Зала друку Апостальскай Сталіцы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У сувязі "з лёгкай прастудай, у якасці меры перасцярогі, Папа адмяніў аўдыенцыі, запланаваныя на сённяшні дзень", - гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным 24 лютага 2024 года.

З 18 па 23 лютага 2024 года Пантыфік і Рымская курыя перажывалі велікапосныя духоўныя рэкалекцыі, прысвячаюць час малітве і разважанням над Евангеллем. У гэтыя дні былі прыпыненыя ўсе мерапрыемствы Святога Айца, у тым ліку і агульная аўдыенцыя ў сераду 21 лютага.

Папа планаваў аднавіць сваю дзейнасць у суботу, 24 лютага, аднак з-за лёгкай прастуды сустрэчы і аўдыенцыі прыйшлося адкласці.

24 лютага 2024, 10:41