Пошук

Кардынал Александру ду Насіменту Кардынал Александру ду Насіменту 

Найстарэйшаму кардыналу Касцёла спаўняецца 99 гадоў

1 сакавіка 2024 года споўніцца 99 гадоў найстарэйшаму кардыналу Каталіцкага Касцёла ў свеце Александру ду Насіменту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 1986-2001 гадах іерарх быў арцыбіскупам сталічнай ангольскай дыяцэзіі Луанда, а раней – біскупам сваёй роднай дыяцэзіі Маланжэ (1975-1977) і арцыбіскупам Лубангі (1977-1986).

Чатырохтыднёвае выкраданне ду Насіменту групай ангольскіх паўстанцаў восенню 1982 года выклікала сусветны рэзананс. Ян Павел II (1978-2005) публічна заклікаў выкрадальнікаў вызваліць іерарха. У 1983 годзе Папа ўключыў яго ў Калегію кардыналаў. У 1983-1991 гадах ду Насіменту быў старшынёй Caritas Internationalis.

Ду Насіменту нарадзіўся 1 сакавіка 1925 года, атрымаў святарскае пасвячэнне ў 1952 годзе. Падчас вайны за незалежнасць супраць партугальскіх каланіяльных улад у 1961 годзе ён адправіўся ў выгнанне ў Лісабон, дзе на працягу дзесяці гадоў працаваў парафіяльным святаром. Іерарх з'яўляецца пятым найстарэйшым кардыналам у гісторыі Касцёла, а па стане на 9 сакавіка 2024 года – чацвёртым.

У цяперашні час Калегія кардыналаў налічвае 239 іерархаў, уключаючы 129 выбаршчыкаў.
 

27 лютага 2024, 12:16