Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Юбілей 2025 года: інклюзіўныя турыстычныя маршруты

У межах праекту “Юбілей для ўсіх” італьянскія дыяцэзіі прэзентавалі чатыры новыя турыстычныя маршруты, адаптаваныя для ўдзелу ў іх асобаў з абмежаванымі магчымасцямі.

Ян Глінскі

Юбілей 2025 года можа стаць нагодай для зламання бар’ераў і адкрыцця спадчыны Італіі для шырокага кола, асабліва для людзей інваліднасцю, якіх у Італіі налічваецца каля 13 мільёнаў.

“Давайце падумаем, колькі мы страчваем – у тым ліку з эканамічнага пункту гледжання – ставячы перад імі фізічныя і культурныя бар’еры”, - адзначыла сястра Вероніка Данатэла, кіраўніца службы душпастырства людзей з інваліднасцю пры Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Як сцвердзіла законніца, уключэнне адкінутых у грамадстве заўсёды застаецца выклікам, таму істотнай дапамогай у гэтым працэсе можа стаць прадстаўленне ім культурных каштоўнасцяў. Сястра Данатэла выказала надзею на рэвалюцыйны эфект згаданага праекту.

Планаванне новых інклюзіўных маршрутаў распачалося год таму. У рэалізацыі праекта прымаюць удзел італьянскія органы мясцовага самакіравання. Чакаецца таксама фінансавая падтрымка з боку Міністэрства турызму Італіі.

Праект Юбілей для ўсіх – гэта таксама ініцыятывы для старэйшых, самотных асобаў і для моладзі, якая можа не ведаць пра існаванне культурных каштоўнасцяў у сваім наваколлі.
 

10 лютага 2024, 09:36