Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі падпісання дамовы аб алічбаванні езуіцкіх архіваў Удзельнікі падпісання дамовы аб алічбаванні езуіцкіх архіваў 

Архіўныя дакументы езуітаў на тэму Халакосту будуць алічбаваны

Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне і Фонд Polanco – Архіў Таварыства Езуса ARSI (Archivum Romanum Societatis Iesu) 27 лютага 2024 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве для забеспячэння доступу і алічбавання матэрыялаў езуіцкіх архіваў, звязаных з Халакостам.

Ян Глінскі

Архіўныя крыніцы датуюцца не толькі перыядам Другой сусветнай вайны, але таксама даваеннымі і пасляваеннымі гадамі.

“Паводле рэкамендацый Папы Францішка ад 2019 года, якія даюць шырокі доступ да архіўных матэрыялаў, звязаных з пантыфікатам Папы Пія ХІІ, музей выступіў з ініцыятывай зрабіць выявы дакументаў і прадставіць іх у касцёльных архівах на тэрыторыі Рыма”, – адзначыў Захар Левін, кіраўнік архіўных і куратарскіх справаў у Мемарыяльным музеі Халакоста ў ЗША, падчас урачыстага падпісання пагаднення ў Генеральнай курыі Таварыства Езуса ў Рыме.

Левін падкрэсліў, што матэрыялы, якія знаходзяцца ў рымскім архіве езуітаў, “з’яўляюцца ключавымі ў гэтым праекце”, а падпісанне пагаднення накрэслівае “гістарычны момант у дакументацыі Халакосту і рыма-каталіцкага свету, яго ўстановаў і кіраўнікоў у тыя часы”. Дзякуючы праекту, як дадаў супрацоўнік амерыканскага музея, Архіў Таварыства Езуса зможа алічбаваць сотні тысяч дакументаў, звязаных з Халакостам. Акрамя гэтага яны будуць дасяжныя для даследаванняў у чытальнай зале Мемарыяльнага музея Халакосту ў ЗША разам з дакументамі з Ватыканскага апостальскага архіва, а таксама з Папскага інстытута Санта-Марыя дель Аніма.

Па словах Левіна, сярод матэрыялаў ёсць ліст айца езуіта Яна Вайцяхоўскага –сведкі ліквідацыі гета ў польскім Атвоцку ў жніўні 1942 года, падчас якой каля трох тысяч яўрэяў было забіта на месцы, а сем тысяч яўрэяў было вывезена ў Трэблінкі, што ў 80 кіламетрах ад Варшавы.

Сакратар Таварыства Езуса айцец Антуан Керуэль SJ падкрэсліў, што супрацоўніцтва з амерыканскім музеем дасканала ўпісваецца ў місію ордэна праз тры важныя аспекты: па-першае, доступ да лічбавых версій дакументаў спрыяе захаванню іх папяровых арыгіналаў; па-другое, лёгкі доступ да архіўных рэсурсаў заахвочвае даследчыкаў да вывучэння матэрыялаў; па-трэцяе, падтрымліваецца культура гістарычных даследаванняў.

Пасол ЗША пры Святым Пасадзе Джозэф Донэлі падзякаваў Таварыству Езуса за адкрыццё архіваў, бо такім чынам “мы можам даведацца больш”. Як ён нагадаў, Папа Францішак таксама ўказваў на адсутнасць прычын для таго, каб штосьці ўто йваць. Амерыканскі пасол высока ацаніў працу музея ў Вашынгтоне і падзякаваў “за адукацыю ўсяго свету” на тэму Халакосту.

Захар Левін у інтэрв’ю Vatican News указаў на тое, што Мемарыяльны музей Халакосту ў Вашынгтоне зацікаўлены ў алічбаванні дакументаў таксама ў іншых касцёльных архівах Рыма, асабліва ў тых кляштарах, дзе было ўратавана мноства яўрэяў.
 

01 сакавіка 2024, 06:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031