Кусташ Святой Зямлі: пустая магіла Хрыста ўсяляе надзею
Марыя Валодзіна - Vatican News
Уваскрасенне – гэта "пераход да такой новай і поўнай формы жыцця", якую немагчыма нават уявіць, - звярнуўся да вернікаў айцец Франчэска Патан. Сваё пасланне пад загалоўкам Па-за цемрай смерці ён прысвяціў пошуку адказаў на пытанні, якія задае сабе чалавек, сутыкаючыся са смерцю, асабліва смерцю блізкага чалавека.
Перажыванне "моманту пакут, цемры і адчаю, якія абвальваюцца на кожнага з нас", калі мы сутыкаемся з незваротнасцю смерці, з'яўляецца свайго роду "выхадам за межы", лічыць францішканін. Гэта нагадвае “нечаканае адкрыццё”, якое зрабілі Марыя Магдалена і вучні на шляху ў Эмаўс, сустрэўшыся з уваскрослым Езусам.
Па яго словах, гэтая сустрэча з Панам заўсёды мае вялікае значэнне, яна азначае быць разам "з тым, хто цяпер жыве ў Богу", чыя чалавечнасць "цалкам ператворана сілай Святога Духа". Досвед смерці з Ім значыць "выхад па-за яе межы".
Пустая магіла Хрыста дае надзею, сказаў кусташ Святой Зямлі. Уваскрасенне "здольнае асвятліць нават самыя горшыя перажыванні жыцця і смерці, у якія мы, магчыма, пагружаныя сёння".