Пошук

Бэнэдыкт XVI сва сваім братам Георгам падчас малітвы ў капліцы кляштара Mater Ecclesiae Бэнэдыкт XVI сва сваім братам Георгам падчас малітвы ў капліцы кляштара Mater Ecclesiae  

Статуя святога Юзафа з капліцы Бэнэдыкта XVI – у базіліцы Рыма

Статуя святога Юзафа, якая суправаджала Бэнэдыкта XVI апошнія 10 гадоў яго жыцця, цяпер будзе знаходзіцца ў рымскай базіліцы Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Імшу з нагоды перадачы скульптуры 19 сакавіка 2024 года ўзначаліў кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён таксама прачытаў лекцыю аб ролі Багародзіцы ў навучанні Бэнэдыкта XVI.

Тым часам ксёндз Фэдэрыка Ламбардзі, старшыня Фонду Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI, распавёў пра значэнне асобы святога Юзафа. Ён адзначыў, што Абраннік Марыі адыгрываў важную ролю падчас апошніх пантыфікатаў. Ян Павел ІІ прысвяціў яму адгартацыю Redemptoris Custos, а Францішак – апостальскі ліст Patris corde. Бэнэдыкт XVI доўга разважае пра Святога ў трылогіі Езус з Назарэта.

Базіліка Сант-Андрэа-дэле-Фратэ знаходзіцца ў цэнтры Рыма, недалёка ад Іспанскай плошчы.
 

20 сакавіка 2024, 09:27