Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас хросту Падчас хросту 

У Францыі расце колькасць жадаючых ахрысціцца

Касцёл у Францыі рыхтуецца да небывалага Вялікадня. Па традыцыі ў гэты дзень саркамэнт хросту ўдзяляецца дарослым вернікам. У гэтым годзе чакаецца, што ў Францыі катэхуменаў будзе прынамсі на 30 працэнтаў больш.

Ян Глінскі

“Гэта сапраўдная эпідэмія, а нават неспадзяваны цудоўны ўлоў”, – падкрэсліў душпастыр з Бардо ксёндз П’ер-Ален Лежэн.

Па словах святара, усё распачалося паўгады таму, калі ў яго парафію звярнуліся некалькі дзясяткаў асоб з намерам ахрысціцца. Такім чынам, на гэты момант ксёндз Лежэн рыхтуе да хросту ў восем разоў больш кандыдатаў, чым два гады таму.

На пачатку святар думаў, што гэта вынік дынамічнай дзейнасці яго парафіі. Аднак хутка пераканаўся, што яго парафія не выключэнне. Іншыя настаяцелі таксама адначылі нечаканы наплыў новых катэхуменаў.

На старонках французскага выдання Famille Chrétinne ксёндз Лежэн указаў, што сама з’ява павелічэння колькасці жадаючых ахрысціцца здзіўляе сваім раптоўным і амаль паўсюдным характарам. “У той жа час і ў многіх парафіях, – напісаў ён, дадаўшы, што бачыць ва ўсім гэтым звышнатуральнае ўмяшальніцтва. – У той час, калі наш Касцёл перажывае беспрэцэдэнтны крызіс, калі многія занепакоены запусценнем касцёлаў і адсутнасцю пакліканняў, з ніадкуль з’яўляецца сапраўдная хваля падлеткаў і дарослых, якія просяць аб хросце”.

На небывалы ўзрост колькасці катэхуменаў указаў таксама старшыня епіскапату Францыі арцыбіскуп Эрык дэ Мулен-Бафор у інтэрв’ю для Радыё RCF: “Гэта праўда. Мы адзначаем вялікі рост колькасці катэхуменаў – больш за 30 працэнтаў у гэтым годзе. На пачатку Вялікага посту я сустрэўся з біскупамі на дактрынальнай сесіі, і ўсе былі здзіўлены вялікай колькасцю, разнастайнасцю, а таксама высокім узроўнем сёлетніх катэхуменаў. Мы ведаем, што яны маладзейшыя, чым былі ў мінулым. І калі дзесяць гадоў таму сярэдні ўзрост складаў сорак гадоў, то цяпер, я думаю, гэта каля трыццаці”.

Французскі іерарх не мог сказаць, што дакладна схіліла гэтых людзей да прыняцця сакрамэнту, але падкрэсліў, што “сярод катэхуменаў мы сустракаем людзей, якія думаюць пра хрост ужо даўно, некаторыя з дзяцінства”. “У трыццаць гадоў гэтае жаданне набывае канкрэтныя абрысы. А здараецца, што COVID і звязаныя з гэтым абмежаванні сталі нагодай для больш глыбокага разважання над сваім жыццём”, – працягваў арцыбіскуп Мулен-Бафор.

“Цяпер важна, каб мы як Касцёл добра іх прынялі, каб яны знайшлі сярод нас сваё месца. Нашы супольнасці павінны прызвычаіцца да прыняцця новых членаў. Гэта заданне для ўсіх хрысціян. І такім з’яўляецца таксама сэнс Вялікага посту. Гэта час навяртання, каб мы маглі лепш прыняць катэхуменаў, якія становяцца нашымі братамі і сёстрамі”, – падкрэсліў іерарх.
 

29 сакавіка 2024, 09:23
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031