Брусель: сустрэча генеральных сакратароў епіскапатаў Еўропы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Удзельнікі абмяняліся вопытам і азнаёміліся з актуальнымі пытаннямі, якія тычацца, у прыватнасці, падрыхтоўкі да Юбілею 2025 года, так званага Сінадальнага шляху ў Германіі, маючых адбыцца выбараў у Еўрапейскі парламент, а таксама работы па абароне дзяцей і моладзі.
Спецыяльным госцем форуму стаў апостальскі нунцый пры Еўрапейскім Саюзе, арцыбіскуп Ноэль Трэнар.
Былы пасол Еўрасаюза пры Апостальскай Сталіцы Ян Тамбіньскі прадставіў актуальныя пытанні, якія стаяць перад Цэрквамі ў Еўропе ў кантэксце еўрапейскай інтэграцыі. У сваёй прамове ён казаў пра пагрозы, якія ўзнікаюць у выніку вайны ва Украіне, пра выклікі, звязаныя з новымі тэхналогіямі, і сацыяльнае адчужэнне, якое ім спадарожнічае.
Сустрэча праводзіцца штогод і служыць пляцоўкай для абмену ідэямі і вопытам мясцовых Касцёлаў у краінах Еўрапейскага саюза.