Пошук

72-гадзінная акцыя каталіцкай моладзі Германіі 72-гадзінная акцыя каталіцкай моладзі Германіі 

Германія: 72 гадзіны, каб зрабіць свет крыху лепшым

“Нас пасылае неба” – пад такім дэвізам у Германіі прайшла агульнанацыянальная акцыя Саюза нямецкай каталіцкай моладзі. У ёй прынялі ўдзел больш за 80 тысяч дзяцей, падлеткаў і маладых людзей.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сацыяльная акцыя прайшла ва ўсіх дыяцэзіях Германіі з 18 па 21 красавіка 2024 года. Узроставы дыяпазон удзельнікаў акцыі склаў ад 9 да 27 гадоў. Кожная з 2700 груп на працягу 72 гадзін рэалізоўвала які-небудзь сацыяльны, экалагічны або міжкультурны дабрачынны праект.

Разнастайнасць праектаў уражвала: ад аховы навакольнага асяроддзя і біяразнастайнасці да мерапрыемстваў для пажылых людзей і ўпрыгожвання гарадоў. Асаблівы імпульс акцыі надаў удзел 40 міжнародных груп з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Афрыкі і Еўропы.

Моладзевую акцыю падтрымалі Федэральнае міністэрства па справах сям'і, пажылых людзей, жанчын і моладзі, Канферэнцыя Біскупаў Германіі, дабрачынны фонд Misereor і Фонд святога Баніфацыя (Bonifatiuswerk). Фонд Renovabis падтрымаў міжнародныя праекты, якія прайшлі ў рамках акцыі.

23 красавіка 2024, 12:46