Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Passione di Gesù, oratorio a 4 voci su testo di Pietro Metastasio
Расклад Падкасты
Лагатып Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса Лагатып Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса 

Паралін: універсітэт – гэта месца, дзе будучыня наступае раней

Сапраўдная будучыня не наступіць, калі ў поўнай меры не будзем жыць сённяшнім днём, - падкрэсліў кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Ёсць месцы, дзе будучыня наступае раней – “адным з іх з’яўляецца ўніверсітэцкі свет, бо там рыхтуюцца заўтрашнія прафесіяналы і праводзяцца даследаванні, плёнамі якіх становяцца вынаходніцтвы, часта вырашальныя для прагрэсу чалавечай сям’і”, - заўважыў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.

14 красавіка 2024 года іерарх скіраваў пасланне на імя арцыбіскупа Міланскага Марыё Дэльфіні, прымеркаванае да 100-годдзя Дня для Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Giornata per l’Univesità Cattolica del Sacro Cuore) – ініцыятывы, якая праводзіцца ў Касцёле ў Італіі з мэтай падтрымкі дзейнасці гэтай важнай навучальнай і даследчай установы з сядзібай у Мілане.

Кардынал Паралін заўважыў, што ў сучасным свеце “нельга заставацца ў палоне мінулага”, але таксама нельга “наіўна і паспешліва скіроўвацца ў заўтрашні дзень”. Неабходна “ўмацоўваць усведамленне таго, што ўсё вырашаецца ў сучаснасці, таму што сапраўднай будучыні не будзе, калі ў поўнай меры не жыць сённяшнім днём”.

Звяртаючыся да мінулага, іерарх нагадаў, што заснавальнікі Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца Езуса асэнсоўвалі “вострую неабходнасць ужо ў сучаснасці прапаноўваць маладым людзям найлепшыя ўмовы для будавання будучыні” і таму пажадалі ўстанавіць спецыяльны нацыянальны дзень, прысвечаны салідарнасці з універсітэтам, каб “скіроўваць да яго ўвагу ўсёй касцёльнай супольнасці”.

Дзяржсакратар заўважыў, што ад самага пачатку вернікі ўскладалі вялікія спадзяванні на Каталіцкі ўніверсітэт і аказвалі яму шчодрую падтрымку. Дзякуючы шырокай мабілізацыі і збору вялікай колькасці ахвяраванняў, універсітэт, які яшчэ рабіў свае першы крокі, усяго праз некалькі гадоў пасля свайго заснавання атрымаў дзяржаўнае прызнанне і рэгістрацыю. Сёння гэта ўстанова “ўваходзіць у лік самых важных і прэстыжных універсітэтаў краіны і грае ўсё важнейшую ролю таксама на міжнародным узроўні”, - падкрэсліў кардынал Паралін.
 

15 красавіка 2024, 11:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031