Пошук

Легендарны звон Sperduta вярнуўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ Легендарны звон Sperduta вярнуўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ 

Легендарны звон вярнуўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ

Легендарны звон Sperduta 7 красавіка 2024 года вярнуўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ. Да мінулага тыдня ён знаходзіўся ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Яго імя – Заблудная – звязана з падзеяй, якая адбылася больш за 700 гадоў таму, калі багатая паломніца заблудзілася недалёка ад Рыма. Ёй удалося шчасна дабрацца да горада дзякуючы звону званоў базілікі Маці Божай, чутнаму здалёк. У знак падзякі яна пажадала прафінансаваць новы вялікі звон. Аб гэтым распавёў арцыбіскуп Раландас Макрыцкас, дапаможны архіпрэзбітэр базілікі.

“Звону Заблудная ўжо 735 гадоў. Ён быў адліты па загадзе Папы Мікалая IV, першага папы-францішканіна. Ён быў адзіным Пантыфікам у гісторыі, які на працягу ўсяго свайго пантыфікату пражываў у Санта-Марыя-Маджорэ і адтуль кіраваў Касцёлам. Менавіта дзякуючы яму ў храме з’явіліся многія важныя працы, такія як мазаіка на фасадзе, што адлюстроўвае цудоўны снегапад. Звон быў адліты ў 1289 годзе. Для свайго часу ён быў вельмі вялікім, бо яго вага складае 990 кілаграм, а дыяметр – 109 сантыметраў. Ён званіў для рымлян і пілігрымаў амаль 600 гадоў да 1884 года", - распавёў іерарх.

Арцыбіскуп Макрыцкас патлумачыў, што дэмантаж звона быў неабходны з прычыны пашкоджанняў. Тагачасныя канонікі хацелі пераплавіць яго на новы, але Папа Леў XIII вярнуў яго ў Ватыкан, дзе той праляжаў да мінулага тыдня. Цяпер ім можна палюбавацца ў базіліцы Маці Божай у якасці аднаго з музейных экспанатаў.
 

09 красавіка 2024, 11:10