Пошук

Святы Патрык, Апостал Ірландыі Святы Патрык, Апостал Ірландыі 

Папа хоча ўпарадкаваць касцёльныя структуры на захадзе Ірландыі

Францішак хоча ўпарадкаваць гістарычныя структуры на захадзе Ірландыі. Тры біскупскія кафедры ў касцёльнай правінцыі Туам, якія нядаўна сталі вакантнымі пасля адстаўкі па ўзросце і персанальных змен, не атрымаюць асобных пастыраў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэтымі дыяцэзіямі ў будучыні будуць кіраваць біскупы з суседніх дыяцэзій, - паведаміў апостальскі нунцый у Ірландыі, арцыбіскуп Луіс Марыяна Мантэмаёр. Па яго словах, гэты працэс можа прывесці да стварэння трох дыяцэзій з шасці існуючых.

10 красавіка 2024 года Святы Пасад абвясціў рашэнне Папы аб тым, што 65-гадовы арцыбіскуп Туама Фрэнсіс Дафі таксама возьме на сябе кіраўніцтва дыяцэзіяй Кілала, а 70-гадовы Біскуп Эльфіна Кевін Доран у дадатак будзе кіраваць дыяцэзіяй Ахонры. Адначасова Францішак прыняў адстаўку па ўзросце цяперашняга пастыра дыяцэзіі Кілала, 76-гадовага Джона Флемінга, а Біскупа Ахонры Пола Дэмпсі прызначыў дапаможным біскупам Дублінскай архідыяцэзіі. Дыяцэзіямі Голуэй і Клонферт з 2022 года кіруе 53-гадовы біскуп Майкл Дуіньян.

Межы 26 дыяцэзій Ірландыі застаюцца амаль нязменнымі з XII стагоддзя. Колькасць вернікаў і святароў сістэматычна змяншаецца.
 

15 красавіка 2024, 11:59