Пошук

Кардынал П’етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П’етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Кардынал Паралін: адкрыць сілу Духа Святога ў евангелізацыі

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы сустрэўся з удзельнікамі форуму, які праводзіў рух Аднаўленне ў Духу Святым. У Рыміні прыехалі прадстаўнікі суполак з усёй Італіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал П’етра Паралін адзначыў, што чалавек становіцца евангелізатарам, калі пачынае жыць тым жа агнём, што і першыя хрысціяне. Ён указаў на важнасць паслухмянасці Касцёлу, у якім дзейнічае Дух Святы, каб “ісці шляхамі, якія Ён паказвае, каб працягваць быць сёння, з Евангеллем, соллю зямлі і святлом свету”.

“Адказнасць, якую ахрышчаны не можа перадаць нікому, павінна быць для кожнага з вас сапраўдным пакліканнем і місіяй, якую трэба перажываць”, - заклікаў іерарх больш за 8 тысяч удзельнікі 46-га Нацыянальнага кангрэса груп і супольнасцей Аднаўлення ў Духу Святым.

Кардынал Дзяржсакратар падкрэсліў, што “шлях евангелізацыі дазваляе вучням Хрыста стаць сведкамі прапаведавання, якое захапіла іх настолькі, што яны хочуць дзяліцца ім з усімі, каб радасць Евангелля напаўняла сэрцы тых, хто яго прымае”.

Ён таксама выказаў надзею на тое, што надыходзячы Юбілей 2025 года стане для вучняў Хрыста магчымасцю нанова адкрыць агонь Евангелля і несці яго іншым.
 

01 мая 2024, 11:47