Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Vorspiel Und Isoldes Libestod
Расклад Падкасты
Святы Айцец з дзіцячымі дэлегацыямі з Украіны і Палесціны. Святы Айцец з дзіцячымі дэлегацыямі з Украіны і Палесціны.  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Рым: цэнтральныя мерапрыемствы І Сусветнага дня дзяцей

25 мая 2024 года ў Рыме праходзяць цэнтральныя мерапрыемствы І Сусветнага дня дзяцей. Дзясяткі тысяч маленькіх пілігрымаў з розных куткоў свету сабраліся на Алімпійскім стадыёне Рыма.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вечарам сустрэчу ўзначаліць Святы Айцец. У праграме: цырымонія прывітання замежных дэлегацый; канцэрт, весці які будзе вядомы італьянскі тэлевядучы Карла Конці; і кульмінацыйны момант – дыялог Папы з дзецьмі.

У нядзельную раніцу ініцыятыва перамесціцца на плошчу перад ватыканскай базілікай святога Пятра. Тут пройдзе заключнае Эўхарыстычнае набажэнства і малітва Анёл Панскі, падчас якой Папа дашле прывітанне дзецям усяго свету.

Беларусь на першым у гісторыі Сусветным дні дзяцей прадстаўляюць каля 20 маленькіх вернікаў. Арганізатарам пілігрымкі выступіў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску. Групу дзяцей суправаджаюць бацькі і адказныя асобы на чале з сястрой Чаславай Навіцкай, адказнай за душпастырства дзяцей у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

25 мая 2024 года раніцай у Ватыкане Святы Айцец прыняў дзіцячыя дэлегацыі з Украіны і Палесціны.
 

25 мая 2024, 12:45
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930