Пошук

Падчас сустрэчы Тавадраса ІІ з кардыналам Віктарам Фернандэсам Падчас сустрэчы Тавадраса ІІ з кардыналам Віктарам Фернандэсам 

Ватыканскі кардынал да коптаў: няма прызнання аднаполых саюзаў

Каталіцкі Касцёл адхіляе аднаполыя саюзы, - запэўніў Тавадраса ІІ, Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы, прэфект Дыкастэрыі веравучэння, кардынал Віктар Фернандэс. Іерархі сустрэліся ў Каіры 22 мая 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У заяве Копцкай Праваслаўнай Царквы гаворыцца, што дыялог падчас сустрэчы быў прысвечаны заяве, апублікаванай Святым Сінодам у сакавіку 2024 года. Копцкая Царква заявіла аб рашэнні прыпыніць дыялог з Каталіцкім Касцёлам. Прычынай стала публікацыя дакумента Дыкастэрыі веравучэння Fiducia supplicans, які, на думку коптаў, сведчыць аб “змене пазіцыі” католікаў у дачыненні да гомасексуалізму.

Падчас каірскай сустрэчы кардынал Фернандэс падкрэсліў, што Каталіцкі Касцёл цалкам падтрымлівае заяву Копцкай Царквы і прыхільна ставіцца да ўсяго, што ў ёй змяшчаецца, улічваючы, што гэта біблейскае вучэнне. Ён звярнуў увагу на тое, што ў Дэкларацыі на тэму чалавечай годнасці (Fiducia supplicans), выдадзенай дыкастэрыяй, якую ён узначальвае, ясна сцвярджаецца, што шлюб магчымы толькі паміж мужчынам і жанчынай. У ёй падкрэсліваецца поўнае непрыняцце Каталіцкім Касцёлам аднаполых саюзаў.

Каталіцкі іерарх адзначыў таксама, што даў вычарпальнае тлумачэнне гэтага пытання ў падрабязным лісце, запытаным дэлегацыяй Усходніх Праваслаўных Цэркваў у Камітэце па дыялогу з Каталіцкім Касцёлам, пасяджэнне якога адбылося ў студзені 2024 года.
 

23 мая 2024, 11:36