Касцёл у Балівіі пачаў праект алічбоўкі парафіяльных архіваў
Канферэнцыя Біскупаў Балівіі прыступіла да рэалізацыі праекта па алічбоўцы парафіяльных дакументаў.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Распачаты ў вікарыяце Панда, праект паступова распаўсюдзіцца на ўсю Балівію. Для палягчэння доступу да дакументаў іх пераносяць на лічбавую платформу з дапамогай праграмнага забеспячэння Ecclesiared.
Мэта праекта – мадэрнізацыя адміністрацыйных працэсаў Касцёла, павышэнне іх эфектыўнасці і магчымасці лепш абслугоўваць вернікаў у эпоху лічбавых тэхналогій.
Біскуп Котэр, апостальскі адміністратар Рэеса, падкрэсліў, што пераход у лічбавы фармат палепшыць абслугоўванне супольнасцяў, дазваляючы парафіянам лёгка атрымліваць любыя даведкі, эканомячы час і грошы.
Акрамя таго, праект дапаможа Касцёлу Балівіі захаваць сваю багатую спадчыну шляхам стварэння лічбавых копій парафіяльных архіваў.
10 чэрвеня 2024, 13:34