Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2023.05.27   tydzien belarus

Тыдзень у Беларусі – важнае

Працэсіі Божага Цела, пачатак навэнны, Дзень дзіцяці – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

Масавыя працэсіі Божага Цела адбыліся на Гродзеншчыне. 30 мая 2024 года вернікі прайшлі вуліцамі сваіх населеных пунктаў. У Гродне Эўхарыстычная працэсія рушыла да чатырох алтароў на чале з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам і каад’ютар дыяцэзіі біскупам Уладзімірам Гуляем ў суправаджэнні аркестру і хору. Евангелле чыталася на беларускай, рускай, польскай, літоўскай і англійскай мовах. У іншых абласных цэнтрах і ў Мінску Эўхарыстычныя працэсіі запланаваны на 2 чэрвеня.

Вернікі архідыяцэзіі распачалі навэнну перад інтранізацыяй Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэту малітву ў інтэнцыі ўміласціўлення і перапрашэння пачалі чытаць 29 мая 2024 года ў парафіях і сем’ях. Па ініцыятыве і распараджэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі. Інтранізацыя пройдзе 7 чэрвеня.

Дні дзіцяці праходзяць у Будславе і Гродне. 1 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальны санктуарый на святкаванне Сусветнага дня дзіцяці з удзелам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага запрасілі маленькіх вернікаў з усіх дыяцэзій Беларусі. У Гродне X Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, які ладзяць пад дэвізам З малітвай праз жыццё, праходзіць з удзелам біскупа Аляксандра Кашкевіча.

У Мікелеўшчыне развіталіся з памерлым ксяндзом Рышардам Якубцам. 27 мая 2024 года на пахавальнай Імшы ў гэтай парафіі Мастоўскага дэканату, дзе спачылы шмат гадоў служыў пробашчам, сабралося звыш 100 святароў з усіх дыяцэзій Беларусі. Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец пры ўдзеле іншых прадстаўнікоў епіскапату.

У Сапоцкіне адзначылі 30-годдзе гродзенскага Caritas. 24 мая 2024 года з нагоды юбілею афіцыйнай дзяржаўнай рэгістрацыі гэтай каталіцкай дабрачыннай місіі, Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Ён стаяў ля вытокаў аднаўлення дабрачыннай дзейнасці Касцёла ў Беларусі. Імша сабрала таксама іншых прадстаўнікоў епіскапату, святароў, законных сясцёр, супрацоўнікаў нацыянальнага і дыяцэзіяльных Caritas.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі.
 

01 чэрвеня 2024, 08:53
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031