Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Тыдзень у Беларусі – важнае Тыдзень у Беларусі – важнае 

Тыдзень у Беларусі – важнае

Прысвячэнне парафій, благаслаўленне дзяцей, асвячэнне касцёла – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

Адбылося прысвячэнне ўсіх парафій архідыяцэзіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. 7 чэрвеня 2024 года па распараджэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў касцёлах прайшлі спецыяльныя набажэнствы прысвячэння парафіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса – у межах духоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Гродзенскія біскупы благаславілі ўдзельнікаў Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці на час канікул. 1 чэрвеня 2024 года літургію у інтэнцыі ўсіх дзяцей дыяцэзіі цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, а каад’ютар дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй ахвяраваў Імшу ў інтэнцыі арганізатараў, валанцёраў і дабрадзеяў Дня дзіцяці. Ардынарый пажадаў дзецям правесці канікулы з карысцю і не змарнаваць ласкі, якую дае Бог. Іерархі ўдзялілі дзецям пастырскае благаслаўленне на час летняга адпачынку.

Арцыбіскуп Станеўскі ўпершыню як Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі здзейсніў пасвячэнне касцёла. 8 чэрвеня 2024 года ў Беразіно арцыпастыр узначаліў урачыстасць у парафіі Маці Божай Міласэрнасці. Будаўніцтва новага касцёла працягвалася шэсць гадоў – святыня паўстала ў гістарычным цэнтры горада. Каталіцкая парафія ў Беразіне існуе з XVII стагоддзя, аднак пасля таго, як у пачатку XX стагоддзя касцёл згарэў, больш за сто гадоў была без святыні.

У Тракелях праходзіць сустрэча першакамунійных дзяцей. 8 чэрвеня 2024 года дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў запрасіў на сустрэчу дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай Камуніі, – каб падзякаваць за гэты дар, прасіць аб святасці і ўзрастанні ў Божай ласцы. У раскладзе – малітоўная і забаўляльная праграма, актыўныя гульні, танцы, пачастунак.

Рух Сужэнскія сустрэчы святкуе 20-годдзе сваёй дзейнасці ў Беларусі. Падчас святкавання 8 чэрвеня 2024 года ў сталічнай парафіі святога Францішка Асізскага ўдзельнікі разам шукаюць дабро ў адносінах у сем’ях і супольнасцях. Святую Імшу ўзначаліць Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. За 20 гадоў праз уікенды Сужэнскіх сустрэч адшукалі надзею некалькі соцень сужэнстваў і некалькі дзясяткаў кансэкраваных асобаў.

Колішнія аднакурснікі Гродзенскай духоўнай семінарыі сустрэліся ў Задарожжы. 4 чэрвеня 2024 года ў мясцовым касцёле прайшла сустрэча святароў, якія 27 год таму распачалі падарожжа да святарства. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Нагодай для сустрэчы менавіта ў Задарожжы ў Віцебскай дыяцэзіі стала 50-годдзе пробашча парафіі ксяндза Эдварда Нарадоўскага, які з’яўляецца адным са святароў з гэтай групы.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholicnews.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі.

08 чэрвеня 2024, 11:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031