Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
2023.05.27   tydzien belarus

Тыдзень у Беларусі – важнае

Святарскае пасвячэнне, пілігрымка, сустрэчы – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

Біскуп Гродзенскі ўдзяліў святарскае пасвячэнне. 8 чэрвеня 2024 года сакрамэнт пасвячэння ў прэзбітэры ў Азёрах прыняў дыякан Дзмітрый Дубай з Кангрэгацыі місіянераў клярэтынаў. Пасвячэнне маладому законніку, які паходзіць з парафіі ў Ізабэліне, удзяліў ардынарый Аляксандр Кашкевіч. Назаўтра новапрэзбітэр цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведаў вёску, дзе ў вайну быў створаны абраз Сэрца Езуса. 9 чэрвеня 2024 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі маліўся з вернікамі Васілеўшчыны — вёскі ў будслаўскай парафіі. Менавіта тут быў створаны абраз, перад якім падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту адбудзецца прысвячэнне Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Арцыпастыр узначаліў цэлебрацыю святой Імшы на палявым алтары і ў гаміліі засяродзіў увагу на Божай любові.

Пілігрымка да нядзейнага касцёла ў Рагачове сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў. Паломніцтва са Жлобіна 8 чэрвеня 2024 года згуртавала звыш 70 чалавек, удвая больш, чым у мінулыя гады, – вернікаў са жлобінскай парафіі, а таксама з Мінска, Гомеля, Светлагорска і Нароўлі. У Рагачове іх прывітаў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец. Касцёл святога Антонія Падуанскага ў Рагачове ўжо працяглы час спрабуюць аднавіць. Ён дзейнічаў да 30-х гадоў мінулага стагоддзя, затым святыню закрыла камуністычная ўлада.

У гродзенскай семінарыі адзначылі заканчэнне навучальнага года. 8 чэрвеня 2024 года ў святой Імшы з гэтай нагоды ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і каад’ютар дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй, выкладчыкі і выхаваўцы. У гаміліі Генеральны вікарый дыяцэзіі падкрэсліў, што семінарыя не мае задачы большай, чым падрыхтоўка да евангелізацыйнага служэння ў свеце. Ён заклікаў семінарыстаў на канікулах "не згубіць Езуса, шукаць Яго, слухаць, радавацца ў Ім".

Парафія закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску заклікала прасіць заступніцтва ў вяртанні святыні Слугу Божага Эдварда Вайніловіча. Да малітвы запрасілі вернікаў з нагоды 96-ай гадавіна смерці фундатара касцёла Святога Сымона і Святой Алены. Тым часам Ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак 13 чэрвеня 2024 года патлумачыў прычыну дагэтуль не распачатай у святыні рэстараўрацыі, якую запланавалі ўлады. Паводле яго, з'явіліся заўвагі па праекце работ, таму ён адпраўлены на дапрацоўку.

У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёнага ксяндза Мечыслава Багаткевіча. Гэты мучанік Другой сусветнай вайны – былы пробашч мясцовай парафіі. Сёлета спаўняецца 120 год з дня яго нараджэння. Святая Імша адбылася 12 чэрвеня 2024 года, калі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, ахвяраў вайны. "Першы раз у гісторыі Віцебскай дыяцэзіі так урачыста святкуецца ўспамін бласлаўлёных святароў – марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры з Росіцы, Мечыслава Багаткевіча, Станіслава Пыртака і Уладзіслава Мацьковяка – мучанікаў з Беразвечча. Дзякую Богу за тое, што Верхнядзвінск распачынае гэтую традыцыю", – адзначыў пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Грыцкевіч.

Агульнабеларуская сустрэча Рыцарства Беззаганнай прайшла ў Івянцы. 8 чэрвеня 2024 года тут сабраліся ўдзельнікі гэтага руху з Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Праграма была насычанай не толькі ў рэлігійным, але і ў культурным, адукацыйным плане. Святую Імшу цэлебраваў айцец Яўген Голуб з Івянца. Падчас Літургіі адбыўся абрад ўрачыстага ўступлення ў Рыцарства Беззаганнай новых кандыдатаў.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholicnews.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі.
 

15 чэрвеня 2024, 07:59
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031