Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Архімандрыт Сяргей Гаек Архімандрыт Сяргей Гаек 

Архімандрыт Гаек: дарога святарства даўжынёй у 50 гадоў

50 гадоў святарства ў гэтым годзе адзначыў архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі. І пасля столькіх дзесяцігодзяў сінонімам яго служэння застаецца энтузіязм.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Беларусі архімандрыт прысвяціў 30 гадоў працы, хоць гісторыя яго святарства пачалася не тут. “Калі гаварыць пра духоўны фон у маім служэнні, то на самым пачатку былі Славакія і Балгарыя, таму што гэта была інспірацыя святых Кірыла і Мятода. Яны заўжды суправаджалі мяне на маім шляху і ў навуковай дзейнасці”, - прызнаўся ён.

Святар, як кажа сам, не пазнаў усходнюю традыцыю ў раннім узросте з матчыным малаком (нарадзіўся ў Польшчы ў 1949 годзе), але памятае, як дзед згадваў грэка-католікаў. Пасля школы ён уступіў у кангрэгацыю айцоў-марыянаў, а потым у Варшаве стаў наведваць адзіную на тыдзень грэка-каталіцкую службу на царкоўна-славянскай мове з казаннем па-ўкраінску. Потым Гаек навучаўся ў Люблінскім універсітэце, а ў 1974 годзе стаў святаром. Прайшло амаль 20 гадоў да таго дня, калі яго прызначылі апостальскім візітатарам для вернікаў усходняга абраду ў Беларусі.

Архімандрыт успамінае акалічнасці і перадумовы, якія папярэднічалі яго прызначэнню пастырам беларускіх грэка-католікаў і маглі паўплываць на гэты выбар: “Ян Павел ІІ ведаў мяне яшчэ з Люблінскага ўніверсітэта, ведаў маю навуковыю і душпастырскую зацікаўленасць Усходам. Затым была мая сустрэча з біскупам Сіповічам – у 1979 годзе. Ён сказаў сядай і напішы сваю біяграфію. Узяў яе і панес у Кангрэгацыю Усходніх Цэркваў. Пазней на адной навуковай канферэнцыі ў Італіі ў 1991 годзе мяне папрасілі зрабіць даклад аб новай евангелізацыі ва Усходняй Еўропе, і я падзяліўся вопытам. У той час прэфектам Кангрэгацыі быў кардынал Сільвестрыні. Матэрыял і тэма, магчыма, паўплывалі на маё пазнейшае прызначэнне апостальскім візітатарам”.

Айцец Сяргей згадвае, што ў самым пачатку яго служэння ў Беларусі Грэка-Каталіцкая Царква карысталася сур’ёзнай падтрымкай рыма-католікаў, асабліва ў Полацку і Віцебску. Амаль не было святароў, але існавала каля 20 грэка-каталіцкіх супольнасцей, якія арганізавалі самі вернікі. Знакавым стаў візіт кардынала Акіле Сільвестрыні ў 1996 годзе. Ён прыехаў у Магілёў на запрашэнне новапрызначанага візітатара і пры падтрымцы ксяндза Уладзіслава Бліна. Кардынал Казімір Свёнтэк таксама з самага пачатку пацвердзіў сваю шырокую падтрымку.

Зараз Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі мае 16 парафій, 16 святароў і 3 дыяканаў. Парафіі праходзяць перарэгістрацыю. Архімандрыт Гаек упэўнены: Царква – гэта людзі, таму служэнне, у першую чаргу, павінна мець “чалавечы” напрамак. Асабліва гэта актуальна ў Год малітвы, абвешчаны Папам Францішкам.

“Мы хочам выкарыстаць патэнцыял малітвы. Шмат розных ініцыятыў, якія мы рэалізуем – гэта патэнцыял і прастора малітвы. Па аўторках у Мінску мы пачалі збіраць мужчын на хвіліну малітвы – гэта кароткія сустрэчы, таму што пасля працы яны спяшаюцца домоў. Ёсць прапановы для дяцей і падлеткаў, асабліва падчас канікул. Таму гэты год выкарыстоўваем для дынамізацыі і рэарганізацыіі нашага служэння”, - прызнаўся пастыр беларускіх грэка-католікаў.

Структура Царквы візантыйскага абраду ў Беларусі ў 2023 годзе атрымала сур’езны статус апостальскай адміністратуры, таму зараз ідзе працэс яе рэгістрацыі на дзяржаўным узроўні.

“Апостальская адміністратура – адпаведнік экзархату. У нейкім сэнсе гэта аднаўленне рашэння Папы Пія ХІІ, які ў 1941 годзе зацвердзіў намінацыю экзарха Антона Неманцэвіча апостальскім адміністратарам для беларусаў усходняга абраду”, - падзяліўся архімандрыт Гаек.

Таму, па словах апостальскага адміністратара Гаека, усё вяртаецца да вытокаў. А наперадзе – новыя справы і новыя выклікі.

26 ліпеня 2024, 10:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031