Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Францішак з маладымі афрыканскімі мігрантамі і бежанцамі Францішак з маладымі афрыканскімі мігрантамі і бежанцамі 

Грош святога Пятра: сумы ахвяраванняў як у часы да пандэміі

Сабраныя ў касцёлах па ўсім свеце ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла ахвяраванні ў рамках ініцыятывы Грош святога Пятра, прызначаныя для падтрымкі місіі міру і міласэрнасці Папы, у 2023 годзе склалі 52 мільёна еўра.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У справаздачы, апублікаванай у Ватыкане, адзначаецца, што гэта на 8,5 мільёна еўра больш, чым у 2022 годзе. Такім чынам, сума ахвяраванняў амаль зраўнялася з перадпандэмічнымі паказчыкамі, калі збіралі каля 54 мільёнаў еўра.

Амаль 70 працэнтаў даходаў складаюць ахвяраванні дыяцэзій і прыватных асоб. Найбольшая сума – 13,6 мільёна еўра – была сабрана ў ЗША, за імі ідуць Італія (3,1 мільёна еўра), Бразілія (1,9 мільёна еўра), Германія і Паўднёвая Карэя (па 1,3 мільёна еўра). Дадатковыя сумы паступілі, у прыватнасці, ад фондаў і рэлігійных супольнасцей.

Выплаты ў 2023 годзе склалі 103 мільёна еўра, што на 7,5 мільёна еўра больш, чым у 2022 годзе. На падтрымку “апостальскай місіі Святога Айца” было выдаткавана 90 мільёнаў еўра. Астатнія 13 мільёнаў еўра пайшлі на 236 касцёльных і дабрачынных праектаў у 76 краінах.
 

01 ліпеня 2024, 10:51
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031