Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Касцёл адзначае Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей

28 ліпеня 2024 года ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца IV Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей. Ён быў заснаваны Францішкам і ў блізкі час да літургічнага ўспаміну святых Яўхіма і Ганны – дзядулі і бабулі Езуса Хрыста.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мэтай Сусветнага дня з'яўляецца імкненне падкрэсліць той факт, што “адзінота, на жаль, з'яўляецца горкай спадарожніцай жыцця вельмі многіх пажылых людзей, якія часта становяцца ахвярамі культуры адкідання", - адзначае Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям'і і жыцця.

У год падрыхтоўкі да Юбілею 2025 года, які Святы Айцец прысвяціў малітве, тэма Дня ўзятая з Псальма 71. Гэта заклік старога, які расказвае сваю гісторыю сяброўства з Богам: "Не пакідай мяне ў маёй старасці". "Нават тады, калі ўзрост прагрэсуе, а сілы слабеюць, калі валасы сівеюць, а сацыяльная роля змяншаецца, калі жыццё становіцца менш прадуктыўным і можа здавацца бескарысным", Бог застаецца з намі, бо Ён не адкідае ніводнага каменя, - напісаў Францішак у адмысловым Пасланні, выдадзеным да IV Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей.

Акрамя таго, спасылаючыся на метафару будынка, Святы Айцец паказвае, што старэйшыя камяні павінны быць надзейным падмуркам для маладзейшых. На жаль, замест гэтага пажылыя людзі часта адчуваюць пакінутасць і забыццё, якія нярэдка вынікаюць з палітычных, эканамічных, сацыяльных ці асабістых выбараў.

У сваім пасланні Папа прыводзіць у якасці прыкладу біблейскую постаць Рут, якая не пакідае сваю пажылую свякроў, Наэмі. Рут "не баіцца кінуць выклік звычаям і меркаванням большасці, яна адчувае, што гэтая старая жанчына патрабуе яе, і з мужнасцю застаецца побач з ёй у тым, што стане пачаткам новага падарожжа для іх абедзвюх", - адзначае Францішак.

У гэты дзень вернікі Каталіцкага Касцёла могуць атрымаць поўны адпуст на звычайных умовах (сакрамэнтальная споведзь, святая Камунія і малітва ў папскіх інтэнцыях). Як падкрэслівае Апостальская пенітэнцыярыя, гэта датычыцца ўсіх, хто прысвеціць свой час на наведванне пажылых людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі (хворых, адзінокіх, інвалідаў). Адпуст таксама датычыцца хворых людзей, іх апекуноў і тых, хто не можа пакінуць свае дамы.
 

28 ліпеня 2024, 12:03
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031