Пошук

Пілігрымы. Ілюстрацыйнае фота Пілігрымы. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Партал з інфармацыяй аб начлегу ў кляштарах падчас Святога года

Спецыяльны партал дае інфармацыю аб начлегу ў 3 тысячах кляштарах і іншых рэлігійных установах Італіі падчас Святога 2025 года. Прапануецца каля 100 тысяч ложкаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Толькі ў Рыме 157 з іх рыхтуюцца да чаканага наплыву пілігрымаў. З улікам Юбілею мадэратары партала прапанавалі інфармацыю на дзесяці мовах.

На сайце можна забраніраваць жыллё ў касцёльнай установе, спампаваць афіцыйную заяўку на ўдзел у мерапрымствах Святога года, адправіць запыт на Пашпарт пілігрыма і азнаёміцца з календаром запланаваных у Ватыкане мерапрыемстваў.

Ospitalita e accoglienza religiosa in Italia (Манаская гасціннасць у Італіі) – некамерцыйная арганізацыя, якая з 2015 года займаецца арганізацыяй размяшчэння ў касцёльных установах. Большасць з 7,4 мільёна запытаў паступіла з Італіі, за якой ідуць Францыя, ЗША і Германія.

Каталіцкі Касцёл звычайна святкуе Юбілей кожныя 25 гадоў. Папа Францішак урачыста адкрые яго 24 снежня 2024 года ў базіліцы святога Пятра. На працягу ўсяго Святога года будуць адбывацца рэлігійныя і культурныя мерапрыемствы пад дэвізам Пілігрымы надзеі. З гэтым перыядам звязана масавае паломніцтва каталіцкіх вернікаў у Рым.
 

18 ліпеня 2024, 09:44