Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
30 ліпеня - Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі 30 ліпеня - Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі 

Сястра Авеліна: абараніць дзяцей ад эксплуатацыі і гандлю людзьмі

У Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі, 30 ліпеня 2024 года, міжнародная арганізацыя "Таліта, кум" заклікала да прыняцця неадкладных мер па абароне найбольш уразлівых груп насельніцтва, асабліва дзяцей.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Сястра Эбі Авеліна, каардынатар міжнароднай сеткі Таліта, кум, якая аб'ядноўвае манахінь, святароў і свецкіх, распавяла на старонках Vatican News пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца дзеці - ахвяры гандлю людзьмі і эксплуатацыі. 11-гадовы Карым з Лівана працуе цесляром у небяспечных умовах. Ён зарабляе суму, эквівалентную 0,55 долара ў тыдзень, і пры гэтым падвяргаецца жорсткаму абыходжанню. Яго часта збіваюць і замыкаюць у ваннай на некалькі гадзін. Працадаўца практычна кожны дзень падвяргае яго маральнаму і фізічнаму насіллю. Гісторыя Карыма не ўнікальная, яна адлюстроўвае пакуты мільёнаў дзяцей ва ўсім свеце.

Паводле апошняй справаздачы Міжнароднай арганізацыі працы, 152 мільёны дзяцей ва ўзросце ад 5 да 17 гадоў з'яўляюцца ахвярамі эксплуатацыі дзіцячай працы. Па даных ААН, прыкладна кожная трэцяя ахвяра гандлю людзьмі ў свеце – дзіця. Эксплуатацыя дзяцей прымае розныя формы: прымусовая праца, раннія і прымусовыя шлюбы, прымус да злачыннасці і жабрацтва, гандаль з мэтай незаконнага ўсынаўлення, сексуальныя злоўжыванні, у тым ліку ў Інтэрнэце.

Канфлікты ва Украіне, на Блізкім Усходзе і ў іншых частках свету павышаюць рызыкі жорсткага абыходжання з дзецьмі, разлучанымі з сем’ямі. Паводле справаздачы Глабальны індэкс рабства за 2023 год, існуе тэндэнцыя гандлю дзецьмі з дзіцячых дамоў з мэтай эксплуатацыі і атрымання прыбытку. Гандляры людзьмі таксама выкарыстоўваюць Інтэрнэт у якасці платформы для гандлю дзецьмі і іх сексуальнай эксплуатацыі. У гэтым кантэксце неабходна стратэгічнае супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі для эфектыўнага прадухілення гандлю людзьмі і барацьбе з ім, - упэўнена кіраўніца Таліта, кум.

Папа Францішак заклікае грамадства адкрыць вочы і вушы, прыслухацца да пакут ахвяр гандлю людзьмі, асабліва жанчын і дзяцей, праявіць да іх спачуванне, - нагадала сястра Авеліна.

Міжнародная сетка Таліта, кум арганізуе мерапрыемствы і кампаніі па павышэнню дасведчанасці і прадухіленні гандлю людзьмі, выкарыстоўваючы розныя метады і платформы: сацыяльныя сеткі, вулічныя кампаніі, тэлебачанне, радыё. Арганізацыя дзейнічае ў многіх краінах свету. Яна займаецца асветніцкай працай сярод уразлівай моладзі, дзяўчынак і жанчын, мігрантаў і бежанцаў, а таксама людзей, якія рызыкуюць стаць ахвярамі гандлю людзьмі і эксплуатацыі. У 2023 годзе ў прафілактычных мерапрыемствах сеткі прынялі ўдзел больш за 623 700 чалавек.

“Мы марым пра свет без гандлю людзьмі”, - адзначыла сястра Авеліна, заклікаючы ўсё грамадства, урады, касцёльных лідараў і кожнага чалавека абараніць ад эксплуатацыі найбольш уразлівых, асабліва дзяцей, і падтрымаць ахвяр гандлю. “Мы ўсе пакліканы быць пасламі надзеі”, - нагадала яна.

31 ліпеня 2024, 11:25
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031