Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Adagio in Fa Maggiore Hob. XVII n. 9
Расклад Падкасты
Тыдзень у Беларусі Тыдзень у Беларусі 

Тыдзень у Беларусі – важнае

Першая Юбілейная святыня, урачыстасці ў Тракелях, малітва за спачылых святароў – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

На ўрачыстасцях у Тракелях сабраліся пілігрымы з Гродзеншчыны. 12-14 ліпеня 2024 года ў санктуарыі Каралевы нашых сем’яў праходзяць адпустовыя ўрачыстасці дыяцэзіяльнага характару. Вернікі святкуюць 15-годдзе каранавання цудадзейнага тракельскага абраза. У санктуарый прыбылі пешыя пілігрымкі з Гродна, Навагрудка і Іўеўскага дэканату. Галоўнымі падзеямі ўрачыстасцяў стануць, між іншым, начная працэсія, святая Імша з удзелам святароў-юбіляраў і законных сясцёр, аднаўленне сужэнскіх абяцанняў, святая Імша падзякі.

Будслаўская базыліка прызначана першай у Беларусі Юбілейнай святыняй 2025 Святога года. Адпаведны дэкрэт абвясціў 6 ліпеня 2024 года падчас Будслаўскага фэсту Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Іерарх зачытаў дакумент аб гэтым прызначэнні на заканчэнне святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліў Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч разам з усімі каталіцкімі біскупамі Беларусі. З 31 снежня 2024 года да 1 студзеня 2026 года кожны вернік, які наведае гэтую Юбілейную святыню, зможа атрымаць поўны адпуст на звычайных умовах.

За спачылых святароў памаліліся ў Ракаве і Ваўкавыску. 10 ліпеня 2024 года святую Імшу з нагоды 25-годдзя прэзбітэрскага пасвячэння памерлага ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылы, шматгадовага ракаўскага пробашча, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. А 9 ліпеня 2024 года ў Ваўкавыску адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі ксяндза Антонія Філіпчыка ў першую гадавіну яго смерці. На Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, сабралося шмат святароў, якія былі знаёмыя са спачылым і якім яго прыклад дапамагаў узрастаць у пакліканні. Сярод іх – каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй.

Турнір па міні-футболе сярод міністрантаў прайшоў у Віцебскай дыяцэзіі. 11 ліпеня 2024 года з нагоды 25-годдзя дыяцэзіі на адкрытым турніры ў Мёрах удзельнічалі каманды з Віцебскай, Гродзенскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч благаславіў спартсменаў, а пасля ўручыў ім узнагароды. Бронзавыя медалі заваявала каманда з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, срэбраныя – з парафіі святога Казіміра ў Маладзечне. Залатыя медалі і кубак турніру атрымалі гаспадары — каманда з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах. Ініцыяваў спаборніцтвы ксёндз Алег Зямчонак.

Мінскі Caritas падтрымаў жанчын, якія сталі мамамі ў свята Маці Божай Будслаўскай. У радзільным доме Мінскай вобласці дырэктар дабрачыннай місіі брат Анатоль Ярошка ўручыў падарункі жанчынам, у якіх нарадзіліся дзеці 2 ліпеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, Апякункі архідыяцэзіі. Падтрымка наборамі для немаўлят стала магчымай дзякуючы сацыяльнаму праекту Good start дабрачыннага каталіцкага таварыства.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholicnews.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі.

13 ліпеня 2024, 08:37
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031