У Ватыкане чакаюць 50 тысяч міністрантаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Праграма ўключае музыку, набажэнствы і міжнародны абмен. Асноўныя моманты – вячэрняя малітва з Папам і міжнародная сустрэча на плошчы святога Пятра 30 ліпеня. 87-гадовы Францішак перапыніць свой летні адпачынак адмыслова дзеля сустрэчы з маладымі людзьмі.
Міжнародная пілігрымка міністрантаў бярэ свой пачатак у 1961 годзе і звычайна праходзіць кожныя чатыры гады. З прычыны пандэміі каронавіруса перапынак стаў больш працяглым – папярэдні форум праходзіў у 2018 годзе. Пілігрымку ў 13-ы раз арганізуе Міжнародная асацыяцыя міністрантаў (Coetus Internationalis Ministrantium).
Чакаецца, што сярэдні ўзрост юных удзельнікаў складзе ад 15 да 16 гадоў, хоць некаторыя групы бяруць з сабой і 12-гадовых.
У сустрэчы ёсць свой гімн і лагатып – яны спасылаюцца на дэвіз сёлетняй пілігрымкі – З табой (Іс 41, 10).